Восем з паловай
«Восем з паловай»[13], «8½» (італ.: Otto e mezzo) — экзістэнцыйная трагікамедыя Федэрыка Феліні, сусветная прэм’ера якой адбылася 13 лютага 1963 года ў Рыме. Назва фільма абазначае яго парадкавы нумар у фільмаграфіі Феліні — ён да таго часу зняў 6 поўнаметражных фільмаў, 2 кароткаметражныя фільмы, якія аўтар палічыў за адзін, і сумесны фільм з рэжысёрам Альберта Латуадай «Агні вар’етэ» («паўфільма»). Карціна «8½» заваявала Вялікі прыз Маскоўскага кінафестывалю і дзве прэміі «Оскар».
Лічыцца класікай сусветнага кінематографа, адным з найвялікшых кінафільмаў у гісторыі і вяршыняй рэжысёрскага майстэрства Феліні (нароўні з іншым яго хітом з удзелам Марчэла Мастраяні — «Салодкае жыццё»). Фільм — гэта змешванне рэальнасці і патоку свядомасці галоўнага героя — рэжысёра Гвіда Ансельмі: яго дзіцячых успамінаў, летуценняў, сюррэалістычных бачанняў і азарэнняў, у якіх ён шукае натхнення для сваёй новай кінакарціны.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Марчэла Мастраяні — Гвіда Ансельмі
- Анук Эмэ — Луіза Ансельмі
- Сандра Міла — Карла
- Клаўдзія Кардынале — Клаўдзія
- Расела Фальк — Расела
- Гвіда Альберці — прадзюсар Пачэ
- Барбара Стыл — Глорыя Морын
- Мадлен Лебо — Мадлен
- Жан Ружэль — Карыні Дамье, кінакрытык
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Дзве прэміі «Оскар» (1964) у намінацыях лепшы фільм на замежнай мове і лепшы дызайн касцюмаў у чорна-белым фільме (П’еро Герардзі);
- Вялікі прыз III Маскоўскага Міжнароднага кінафестывалю (1963)
- Узнагароды Італьянскага нацыянальнага сіндыката кінажурналістаў (1964): за лепшы арыгінальны сюжэт, за лепшы сцэнарый, за лепшую рэжысуру, за лепшую працу прадзюсара, за лепшую музыку, за лепшую аператарскую працу, за лепшую актрысу другога плана (Сандра Міла);
- Прыз дацкіх крытыкаў на фестывалі ў Капенгагене «Бодыль» (1964) за лепшы еўрапейскі фільм
- Узнагароды кінафестывалю ў Токіа «Kinema Jumpo Awards» (1966) за лепшы замежны фільм і як лепшы замежны рэжысёр;
- Узнагарода Амерыканскага нацыянальнага кінабюлетэня за лепшы замежны фільм (1963)
- Узнагарода Нью-Ёркскага гуртка кінакрытыкаў за лепшы замежны фільм (1963).
Таксама фільм намінаваўся на «Оскар» на лепшую рэжысуру, лепшы сцэнар і лепшую працу мастака-пастаноўшчыка ў чорна-белым фільме, на Прэмію Брытанскай кінаакадэміі за лепшы фільм (1964) на прыз нацыянальнай Амерыканскай гільдыі рэжысёраў за лепшыя дасягненні ў кінематаграфіі, але не атрымаў узнагарод у гэтых намінацыях.
Зноскі
- ↑ http://collections-search.bfi.org.uk/web/Details/ChoiceFilmWorks/150039149
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0056801/releaseinfo?ref_=tt_dt_dt
- ↑ Lexicon of international films — Zweitausendeins.
- ↑ а б в г Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 чэрвеня 2022.
- ↑ а б в Cakarel E. MUBI — 2007. Праверана 11 мая 2020.
- ↑ а б в г д http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=337.html Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ а б http://stopklatka.pl/film/osiem-i-pol Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д е http://collections-search.bfi.org.uk/web/Details/ChoiceFilmWorks/%20%20%20%20%20%20%20%20%20%20150039149
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/8-1-2/9626/ Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я http://www.imdb.com/title/tt0056801/fullcredits Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ а б Unifrance — 1949. Праверана 2 верасня 2020.
- ↑ а б Lexicon of international films — Zweitausendeins. Праверана 2 верасня 2020.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). — артыкул Федэрыка Феліні
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 1963 года
- Фільмы Італіі 1963 года
- Фільмы Францыі 1963 года
- Фільмы-драмы 1963 года
- Фільмы-драмы Італіі
- Фільмы-драмы Францыі
- Фільмы на італьянскай мове
- Фільмы на французскай мове
- Фільмы на англійскай мове
- Фільмы на нямецкай мове
- Фільмы Федэрыка Феліні
- Фільмы па сцэнарыях Федэрыка Феліні
- Фільмы, музыку да якіх напісаў Ніна Рота
- Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)
- Ватыканскі спіс фільмаў