Перайсці да зместу

Вертуны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вертуны

Вяртун-паплавок (Gyrinus natator)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gyrinidae Latreille, 1802

Тыпавы род
Роды:

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  112653
NCBI  107778
EOL  7435
FW  69190

Вертуны́ (Gyrinidae) — сямейства насякомых атрада жукоў.

Цела даўжынёй да 8 мм, круглаватае, цёмнае, бліскучае. Вусікі мадыфікаваныя, кароткія. Вочы падзеленыя перагародкай на дзве палавіны, адна з якіх здольная бачыць над вадой, другая — пад вадой. Сярэднія і заднія ногі плавальныя (плоскія, падобныя да шырокіх вёслаў), пярэднія — хапальныя (падоўжаныя).

Пашыраны пераважна ў тропіках. Жывуць у прэсных вадаёмах, круцяцца на паверхні вады ў пошуках здабычы (адсюль назва). Удзень плаваюць часцей чародамі, пры небяспецы ныраюць; у цёмны час лётаюць.

У сусветнай фаўне адрозніваецца звыш 1000 відаў. На Беларусі пашыраны вяртун-паплавок (Gyrinus natator), вяртун змрочны (Orectochilus villosus) і інш.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Драпежнікі. Кормяцца дробнымі вадзянымі чарвякамі і членістаногімі, лічынкамі малярыйнага камара.

Выводзіцца адно пакаленне за год. Зімуюць пад камянямі каля вады або на дне вадаёмаў. Лічынкі жывуць у глеі, акукліваюцца на беразе.