Ваенны ардынарыят
Вае́нны ардынарыя́т — тэрытарыяльная адзінка ў Рымска-каталіцкай царквы, прыраўнаваная да дыяцэзіі. Ваенныя ардынарыяты ствараюцца для пастырскай апекі над каталікамі-ваеннаслужачымі.
Большасць ваенных ардынарыятаў не ўваходзяць у епархіяльную структуру і, як у лацінскім, так і ва ўсходніх абрадах, падпарадкоўваюцца непасрэдна Папе. Ваенны ардынарыят узначальвае прэлат, звычайна тытулярны ці дыяцэзіяльны біскуп.
Па рангу ваенны ардынарыят звычайна адпавядае апостальскаму вікарыяту. У тых краінах, дзе на ваеннай службе знаходзіцца вялікая колькасць каталікоў, ваенны ардынарыят мае ранг дыяцэзіі, аднак не кіруе прыходамі тэрытарыяльнай юрысдыкцыі. Ва ўзброеных сілах Бразіліі, Італіі і ЗША ваенны ардынарыят мае ранг архідыяцэзіі і ўзначальваецца архібіскупам.
Паводле даных на пачатак 2011 года ў Каталіцкай царкве існуюць 36 ваенных ардынарыятаў, з іх 15 у Еўропе, 11 у Паўднёвай Амерыцы, 3 у Азіі, 3 — у Афрыцы, 2 — у Паўночнай Амерыцы і па адным — у Аўстраліі і Новай Зеландыі.
Кароткая гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ужо з Міланскага эдыкта 313 года Царква займалася пастырскай апекай над салдатамі розных армій.
У VI стагоддзі Дэкрэт Грацыяна кажа пра тое, што святарам з дазволу Папы Пелагія I давяралі пастаянную духоўную дапамогу салдатам. У 742 годзе на Нямецкім нацыянальным саборы (Concilium Germanicum) святарам забаранілі нашэнне зброі і ўдзел у войнах. Выключэннем з гэтага правіла былі тыя святары, якія былі абраны для таго, каб суправаджаць армію і праводзіць набажэнствы, а таксама, каб здзяйсняць царкоўныя таінствы. У 769 гэтыя вызначэнні паўтараюцца ў капітуле Карла Вялікага.
Са стварэннем пастаянных армій у ранні Новы час ваенны ардынарыят таксама стаў пастаяннай установай. Тым не менш, капеланы больш не былі добраахвотнымі спадарожнікамі армій, а прымалі прысягу і былі падпарадкаваны ваеннай дысцыпліне.
Спіс ваенных ардынарыятаў
[правіць | правіць зыходнік]Азія
[правіць | правіць зыходнік]Амерыка
[правіць | правіць зыходнік]- Ваенны ардынарыят Аргенціны
- Ваенны ардынарыят Балівіі
- Ваенны ардынарыят Бразіліі
- Ваенны ардынарыят Венесуэлы
- Ваенны ардынарыят Дамініканскай Рэспублікі
- Ваенны ардынарыят Канады
- Ваенны ардынарыят Калумбіі
- Ваенны ардынарыят Парагвая
- Ваенны ардынарыят Перу
- Ваенны ардынарыят Сальвадора
- Ваенны ардынарыят ЗША
- Ваенны ардынарыят Чылі
- Ваенны ардынарыят Эквадора
Афрыка
[правіць | правіць зыходнік]Еўропа
[правіць | правіць зыходнік]- Ваенны ардынарыят Аўстрыі
- Ваенны ардынарыят Бельгіі
- Ваенны ардынарыят Босніі і Герцагавіны
- Ваенны ардынарыят Вялікабрытаніі
- Ваенны ардынарыят Венгрыі
- Ваенны ардынарыят Германіі
- Ваенны ардынарыят Іспаніі
- Ваенны ардынарыят Італіі
- Ваенны ардынарыят Літвы
- Ваенны ардынарыят Нідэрландаў
- Ваенны ардынарыят Польшчы
- Ваенны ардынарыят Партугаліі
- Ваенны ардынарыят Славакіі
- Ваенны ардынарыят Францыі
- Ваенны ардынарыят Харватыі
Акіянія
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ваенныя ардынарыяты Архівавана 2 сакавіка 2022.
- Спіс ваенных ардынарыятаў (англ.)
- Дыяцэзіі Каталіцкай царквы (англ.)