Перайсці да зместу

Бітва пры Вімі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва пры Вімі
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна
Бітва пры Вімі Рыж, Канадскі ваенны музей
Бітва пры Вімі Рыж, Канадскі ваенны музей
Дата 9 красавіка 191712 красавіка 1917
Месца Па-дэ-Кале, Францыя
Вынік Канадскім войскам удалося захапіць раён Вімі
Праціўнікі
Вялікабрытанія Брытанская імперыя
 Вялікабрытанія
 Канада
 Германская імперыя
Камандуючыя
Джуліян Бінг Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Эрых фон Фалькенгайн
Сілы бакоў
5 дывізій 3 дывізіі
Страты
3 598 забітых[1], 7004 параненых[1] Дакладных дадзеных няма,
4 000 палонных[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бі́тва пры Вімі́ (9 красавіка 191712 красавіка 1917) — бітва паміж канадскімі і германскімі войскамі ў раёне хрыбта Вімі падчас Першай сусветнай вайны. Канадскім войскам удалося захапіць раён Вімі.

Увесну 1917 года, на Заходнім фронце пачалося агульнае наступленне войскаў Антанты. У красавіку падчас наступлення Нівеля, адбылася бітва пры Арасе. 9 красавіка ў наступ перайшлі брытанскія войскі, ім удалося захапіць першую абарончую лінію і уклініцца ў германскую абарону на 20-ці кіламетровым участку. Але развіць далейшы поспех яны не змаглі. Парушылася ўзаемадзеянне пяхоты з артылерыяй.

Аднак канадскім дывізіям спрыяў поспех. Умела узаемадзейнічаючы з артылерыяй канадцы да 12 красавіка поўнасцю захапілі раён Вімі. Пад Вімі брытанцы таксама выкарыстоўвалі танкі, аднак тыя завязлі ў вязкім грунце каля хрыбтоў Вімі. Але варта адзначыць частковы поспех трох англійскіх танкаў, якія без артылерыйскай падтрымкі 11 красавіка захапілі вёску Маншы.

У 1936 годзе ў раёне Вімі быў адкрыты мемарыял у памяць аб загінуўшых канадскіх салдатах падчас бітвы пад Вімі Рыжэм.

Зноскі