Перайсці да зместу

Бывай, зброя!

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бывай, зброя!
A Farewell to Arms
Выданне
Жанр раман
Аўтар Эрнэст Хемінгуэй
Мова арыгінала англійская
Дата напісання 1929
Дата першай публікацыі 1929
Выдавецтва Charles Scribner's Sons[d]
Месца публікацыі ЗША
Пераклад на беларускую 1996
Перакладчык Анатоль Бутэвіч
Персанажы Q124031051?
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Бывай, зброя!» (англ.: A Farewell to Arms) — раман Эрнэста Хемінгуэя апублікаваны ў 1929 годзе. Дзеянне рамана адбываецца падчас італьянскай кампаніі ў Першай сусветнай вайне.

У рамане Эрнэст Хемінгуэй выкрыў вытокі той духоўнай трагедыі, якую ён абмаляваў у сваіх першых творах. У вобразе галоўнага героя рамана лейтэнанта Фрэдэрыка Генры найболыш поўна выявіўся асабісты ваенны вопыт аўтара, шмат аўтабіяграфічнага ёсць і ў трагічным, абпаленым вайной каханні героя да Кэтрын Барклі,— усё гэта надае раману асаблівую пранікнёную лірычную танальнасць. Таму натуральна ўспрымаецца паралель з трагедыяй У. Шэкспіра, што зрабіў савецкі даследчык I. Кашкін, ацэньваючы раман «Бывай, зброя!»: «Аповесць пра сучасных Рамэо і Джульету змешчана ў раму не сямейнай радавой сваркі, а ў горан усёзнішчальнай вайны».

Трагічнае ўспрыманне свету дасягае ў гэтым рамане Э. Хемінгуэя свайго апагея, шчыра і моцна гучыць праклён пісьменніка-гуманіста, звернуты да ўсяго свету: «Калі людзі столькі мужнасці прыносяць у гэты свет, свет павінен забіць іх, каб зламаць, і таму ён іх і забівае. Свет ламае кожнага, і многія потым толькі мац-нейшыя на зломе. Але тых, хто не хоча зламацца, ён забівае. Ён забівае самых добрых, і самых пяшчотных, і самых храбрых без разбору. А калі ты ні з тых, ні з другіх, ані з трэціх, можаш быць упэўнены, што і цябе заб'юць, толькі без асаблівай спешкі».

Пазней, у прадмове да выдання 1948 года, Хемінгуэй знайшоў больш канкрэтнага адрасата свайго праклёну: «Аўтар гэтай кнігі прыйшоў да свядомага пераканання, што тыя, хто змагаюцца на вайне, самыя цудоўныя людзі, і чым бліжэй да перадавой, тым больш выдатных людзей там сустрэнеш; затое тыя, хто пачынае, распальвае і вядзе вайну,— свінні, якія дбаюць толькі пра эканамічную канкурэнцыю і пра тое, што на гэтым можна пажывіцца. Я лічу, што ўсе, хто нажываецца на вайне і хто спрыяе яе распальванню, павінны быць расстраляны ў першы ж дзень ваенных дзеянняў даверанымі прадстаўнікамі сумленных грамадзян сваёй краіны, якіх яны пасылаюць ваяваць».

  • Хемінгуэй Э. Па кім звоніць звон: Раман: 3 англ. / Пер., прадм. і камент. В. Небышынца.— Мн.: Маст. літ., 1991.— 477 с., л. іл.— (Скарбы сусвет. літ.). ISBN 5-340-00741-3