Буферная дзяржава
Буферныя дзяржавы — краіны, размешчаныя паміж варагуючымі (у ваенным або геапалітычным сэнсе) дзяржавамі, якія раздзяляюць іх і забяспечваюць такім чынам адсутнасць агульных межаў і кантакту варожых армій. Часта выкарыстоўваюцца дзяржавамі для стварэння «санітарных кардонаў».
З. Бжазінскі ў сваёй кнізе «Вялікая шахматная дошка» выкарыстоўваў тэрмін «буферная дзяржава» для апісання дзяржавы, якая раздзяляе дзяржавы, якія імкнуцца да супрацоўніцтва, і такім чынам паслабляльнага абодвух сваіх суседзяў на карысць чацвёртага боку.
Прыкладамі буферных дзяржаў могуць служыць:
- Арменія ў якасці буфернай дзяржавы паміж цюркскімі краінамі. Перашкода на шляху аб'яднання цюркаў (Турана).
- Вялікая Арменія ў якасці буфернай дзяржавы паміж Рымскай імперыяй і Парфіяй ў I—III стагоддзя н.э.
- Афганістан напачатку XX ст. як буферная дзяржава паміж Расійскай і Брытанскай імперыямі, якія супрацьстаяць у г.зв. «Вялікай гульні»
- Далёкаўсходняя рэспубліка, якая існавала ў 1920—1922 гг. і выконвала ролю буфернай дзяржавы паміж РСФСР і Японіяй
- Маньчжоу-го, якая існавала ў 1932—1945 гг. і выконвала ролю буфернай дзяржавы паміж СССР і Японіяй
- Фінляндыя, якая ў перыяд халоднай вайны мела ролю буфернай дзяржавы ў супрацьстаянні паміж Усходам (СССР і іншыя краіны АВД) і Захадам (ЗША і іншыя краіны НАТА)[1]
Па меркаванні некаторых экспертаў, у наш час дзяржавы былога СССР, якія ўваходзяць у арганізацыю «ГУАМ», з'яўляюцца буфернымі краінамі, якія аддзяляюць Расійскую Федэрацыю ад сумежных «старых» дзяржаў Еўропы і Азіі[2][3].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Косов Ю. В. Безопасность: геополитический аспект Архівавана 28 ліпеня 2019.
- ↑ Чернов М. Европа готовится к «оккупации» СНГ? // РБК daily, 17 июля 2003 г.]
- ↑ Гацко М. Ф. Военные угрозы и вызовы в XXI веке // Материалы Международного форума «Проекты будущего: междисциплинарный подход» 16-19 октября 2006, г. Звенигород
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Буферное государство/Персональный сайт проф. Дергачёва В.А Архівавана 20 сакавіка 2008.
- Буферное государство/Яценко Н. Е. Толковый словарь обществоведческих терминов