Перайсці да зместу

Брыён Раш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Брыён Раш
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 15 лістапада 1984(1984-11-15) (40 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 186 см[2]
Вага 76 кг[3][2]
Пазіцыя атакавальны абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2006 Grambling State Tigers men's basketball[d]
2006—2007 Aurora Basket Jesi[d]
2007—2008 Chorale Roanne Basket[d]
2008—2009 СІГ Страсбур[d]
2009—2010 Зеніт Санкт-Пецярбург
2010—2012 Чырвоныя Крылы[d]
2012 Элан Шалон[d]
2012—2014 Астана
2015 Ratiopharm Ulm[d]
2016 KK Sutjeska Nikšić[d]
2016 Azad University Tehran BC[d]
2016 Манрэса[d]
2016—2017 SLUC Nancy Basket[d]
2017—2018 Гётынген[d]
2018 Crailsheim Merlins[d]
2018—2019 Цмокі-Мінск
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брыён Раш (нар. 15 лістапада 1984, Шрыўпарт, ЗША) — амерыканскі баскетбаліст.

Пачынаў сваю баскетбольную кар’еру ў камандзе ўніверсітэта Грамбліна. У 2003 годзе быў прызнаны лепшым навічком паўднёва-заходняй атлетычнай канферэнцыі (SWAC), чатыры гады падрад уключаўся ў сімвалічную зборную, а ў 2006 годзе быў прызнаны лепшым гульцом. У сезоне 2005-06 ў коледжы Раш у сярэднім за гульню набіраў 25,8 ачкоў і рабіў 7 падбораў. У агульнанацыянальным студэнцкім рэйтынгу ён займаў трэцяе месца, аднак з-за пералому нагі, атрыманага ў лютым 2006 года, ён змушаны быў прапусціць канцоўку сезону, а таксама зборы перад драфтам 2006 года, у выніку чаго ніводны з клубаў НБА яго не выбраў.

Прафесійную кар’еру Раш пачаў у Еўропе ў складзе клуба другога італьянскага дывізіёна «Джэзі». З 2007 па 2009 гады выступаў у Францыі ў складзе «Роана» і «Страсбура», двойчы браў удзел у матчы ўсіх зорак французскай лігі, а ў 2008 годзе дапамог «Роану» стаць віцэ-чэмпіёнам Францыі. Затым у кар’еры амерыканца былі расійскія «Трыумф» і «Чырвоныя крылы». З апошнімі ён выйграў Кубак Расіі і быў прызнаны самым каштоўным гульцом Фіналу чатырох.

У 2012 годзе невялікі адрэзак быў у французскім «Шалоне», і да 2014 года быў у «Астане».

У снежні 2018 года падпісаў кантракт баскетбольнм клубам «Цмокі-Мінск»[4].

Зноскі