Брыгіта Шведская
Брыгіта Шведская | |
---|---|
Birgitta Birgersdotter | |
Дата нараджэння | 1303[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 ліпеня 1373[3] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Кананізавана | 1391 |
У ліку | святы і каталіцкі святы |
Дзень памяці | 23 ліпеня[6] |
Бацька | Біргер Персан |
Маці | Ingeborg Bengtsdotter[d] |
Муж | Ulf Gudmarsson[d] |
Дзеці | Märta Ulfsdotter[d], Karl Ulfsson[d], Birger Ulfsson[d], Кацярына Вадстэнская і Cecilia Ulvsdotter[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брыгіта Шведская, Біргіта (шв. Birgitta; 1303, Фінстад, Швецыя — 23 ліпеня 1373, Рым, Італія) — каталіцкая святая, заснавальніца ордэна брыгітак, апякунка Еўропы.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Брыгіта нарадзілася ў 1303 годзе ў арыстакратычнай шведскай сям’і, яе бацька быў кіраўніком адной з буйных і значных шведскіх абласцей. У 13 гадоў яе выдалі замуж за высакароднага двараніна Ульфа Гудмарсана, у сямейным жыцці мела 8 дзяцей, адна з дачок св. Брыгіты была пазней праслаўлена, як Святая Кацярына Шведская. Яе сын Карл жыў пры двары каралевы Джаваны Неапалітанскай, якая прымусіла яго развесціся з жонкай. Не паспеўшы абвянчацца з каралевай, Карл памёр, і ў яго смерці Брыгіта і яе сям’я лічыла вінаватай каралеву.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нягледзячы на тое, што яе погляды фармаваліся ў арыстакратычным асяроддзі, Брыгіта з юнацкіх гадоў аддавала перавагу духоўным каштоўнасцям і мала клапацілася аб матэрыяльным, дапамагаючы бедным і хворым.
У 1344 годзе памёр муж Брыгіты, пасля чаго яна пасялілася побач з цыстэрцыянскім кляштарам Альвастра.
Брыгіце былі відзежы. У адным з такіх відзежаў у 1346 годзе Св. Брыгіта атрымала загад заснаваць новы манаскі ордэн. Кароль Швецыі Магнус Эрыксан быў прыхільны да гэтай ідэі і вылучыў зямлю ў Вадстэне пад будучы кляштар ордэна. Аднак Папа Рымскі Клімент VI з Авіньёна адхіліў прашэнне Св. Брыгіты.
У 1350 Брыгіта пераехала ў Рым, дзе жыла да самай смерці, за вылікам рэгулярных пілігрымак. Яны набыла ў Рыме добрую славу сваім дабрачынным жыццём і сваёй міласэрнасцю.
Кананізацыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1391 годзе яна была кананізавана Папам Баніфацыем IX. У 1999 годзе была абвешчана заступніцай Еўропы Папам Янам Паўлам II. Памяць Св. Брыгіты ў Каталіцкай царкве — 23 ліпеня.
Зноскі
- ↑ Birgitta Birgersdottek — 1917.
- ↑ Birgitta — SLS.
- ↑ Birgitta Birgersdotter — 1917.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118511262 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Gustafsson E., Bennett R. http://kulturarvsdata.se/raa/samla/html/7041 — 1985. — С. 13. Праверана 29 сакавіка 2019.
- ↑ Calendarium Romanum: Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typica — Civitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 28.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Брыгіта Шведская на Вікісховішчы |
- Сайт пра Св. Брыгіту Архівавана 8 чэрвеня 2004. (шведск.) (англ.)
- Каталіцкая энцыклапедыя (англ.)