Бруклін 9-9
Бруклін 9-9 | |
---|---|
Brooklyn Nine-Nine | |
Жанр | сіткам |
Аўтар(ы) | Дэніэл Дж. Гур[d] і Майкл Шур[d] |
Вытворчасць | NBC |
У галоўных ролях | |
Краіна вытворчасці | ЗША |
Мова | англійская |
Колькасць сезонаў | 8 |
Колькасць выпускаў | 153 |
Першы выпуск | 17 верасня 2013 |
Вытворчасць | |
Прадзюсар(ы) | |
Выканаўчы прадзюсар(ы) |
Дэніэл Гур, Майкл Шур, Дэвід Майнэр, Філ Лорд, Крыс Мілер |
Месца здымак | Лос-Анджэлес |
Працягласць | 20—23 хвілін (эпізод) |
Тэлеканал(ы) | NBC |
Спасылкі | |
nbc.com/brooklyn-nine-ni… | |
IMDb ID 2467372 |
Бруклін 9-9 (англ.: Brooklyn Nine-Nine) — амерыканскі гумарыстычны серыял, які выходзіў на экраны ў ЗША на каналах Fox (2013—2019) і NBC (з 2019). Прэм’ера адбылася 17 верасня 2013 года.
Серыял быў добра ўспрыняты амерыканскай тэлепрэсаю, публікай і крытыкамі, і быў уганараваны дзвюма прэміямі «Залаты глобус» у 2014 годзе ў намінацыях «Найлепшы камедыйны тэлесерыял» і «Найлепшая мужчынская роля ў камедыйным тэлесерыяле».
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Сюжэт серыяла разгортваецца ў выдуманым 99-м аддзяленні паліцыі ў Брукліне, Нью-Ёрк, дзе каманду дэтэктываў ўзначальвае надзвычай сур’ёзны капітан Рэйманд Холт (Андрэ Браўэр). Сярод галоўных герояў серыяла: Джэйк Перальта (Эндзі Сэмберг) — таленавіты, але занадта жартаўлівы; Эмі Сант’яга (Меліса Фумэра) — скурпулёзная і занудлівая; Чарлз Бойл (Джо Ла Труліа) — дзівакаваты і аматар смачна пад'есці; Роза Дыяз (Стэфані Беатрыс) — сур’ёзная і таямнічая. Дэтэктывы аддаюць справаздачу сяржанту Тэры Джэфардсу — (Тэры Крус) — які характарызуецца празмернай прыхільнасцю да сям’і і нежаданнем вярнуцца да актыўнай паліцэйскай работы ад страху памерці ў час выканання сваіх службовых абавязкаў. Амаль усе падзеі разгортваюцца ў Брукліне і ўключаюць большасць з асабістага складу аддзялення паліцыі.
Вытворчасць
[правіць | правіць зыходнік]Будынак выдуманага 99-га паліцэйскага ўчастка і службовыя аўтамабілі належаць сапраўднаму ўчастку № 78 паліцыі горада Нью-Ёрка, што размешчаны на рагу Шостай авеню і Берген-стрыт, непадалёк ад спартыўнай арэны Барклайс-цэнтр у Брукліне.
Спіс эпізодаў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Эпізоды | Прэм’ера | Фінал |
---|---|---|---|
1 | 22 | 17 верасня 2013 | 25 сакавіка 2014 |
2 | 23 | 28 верасня 2014 | 17 мая 2015 |
3 | 23 | 27 верасня 2015 | 19 красавіка 2016 |
4 | 22 | 20 верасня 2016 | 23 мая 2017 |
5 | 22 | 26 верасня 2017 | 20 мая 2018 |
6 | 18 | 10 студзеня 2019 | 16 мая 2019 |
7 | 13 | 6 лютага 2020 | 23 красавіка 2020 |
8 | 10 | 12 жніўня 2021 | 16 верасня 2021 |