Бромавадарод
Выгляд
Бромавадарод | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | BrH |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 233-113-0 |
SMILES | |
RTECS | MW3850000 |
ChemSpider |
Бромавадарод, бромісты вадарод — хімічнае злучэнне брому з вадародам, HBr. Бясколерны газ з непрыемным пахам, дыміць на паветры.
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Малекулярная маса 80,91 а.а.м. Тэмпература плаўлення −86,9 °C. Тэмпература кіпення −66,8 °C. Шчыльнасць 0,003645 г/см³ пры тэмпературы 20 °C. Шчыльнасць у вадкім стане 2170 кг/м³ пры тэмпературы −68 °C. Раствараецца ў вадзе (193 г/100 г пры тэмпературы 25 °C). Раствараецца ў этаноле. Таксічны.
Раствор бромавадароду ў вадзе — броміставадародная кіслата.
Атрыманне
[правіць | правіць зыходнік]Бромавадарод атрымліваюць узаемадзеяннем пары брому і вадароду пры тэмпературы 500—550 °C у прысутнасці плацінавага каталізатара, таксама як пабочны прадукт брамавання арганічных рэчываў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 259.
- Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 52. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бромистый водород // ХиМиК.ру (руск.)
- Бромоводород // ХиМиК.ру (руск.)