Браманціна
Браманціна | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 1465[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1536[2] |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак, архітэктар |
Мастацкі кірунак | Адраджэнне |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Браманціна, сапр. імя Барталамеа Суардзі (італ.: Bartolommeo Suardi; Мілан або Бергама, каля 1465 — 1530) — італьянскі мастак і архітэктар.
Біяграфія і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Барталамеа Суардзі нарадзіўся каля 1465 года ў Мілане (па іншай версіі — у Бергама).
У Мілане, дзе «валадарыў» Леанарда, Браманціна стварыў яркі, востры стыль. Браманціна сфармаваўся пад уплывам Буцінонэ і графічнага стылю Падуі і Ферары. Пазней ён шмат чаму навучыўся ў Даната Брамантэ, у якога доўгі час быў памочнікам (чым і тлумачыцца яго мянушка Браманціна — літар. «Маленькі Брамантэ») і ў якога пераняў любоў да манументальных формаў і драматызму. Некаторыя мастацтвазнаўцы мяркуюць, што Брамантэ даручаў Браманціна, як жывапісцу, ажыццяўленне сваіх задум.
У спелы перыяд сваёй творчасці, калі былі выкананы шпалеры для створанага ім маўзалея Трывульцы, мастак прытрымліваўся строгай кампазіцыйнай ураўнаважанасці.
Пераехаўшы ў Рым у 1508 годзе, дзе ён распісваў лоджыі ў Ватыкане, Браманціна пачаў працаваць у новай манеры, блізкай да маньерысцкага стылю.
Браманціна памёр у 1530 годзе.
Зноскі
- ↑ Suardi, Bartolommeo // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 20 верасня 2021.
- ↑ Bartolommeo Suardi // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.