Борха Дакаль
Поўнае імя | Франсіска дэ Борха Дакаль Сайс | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
3 кастрычніка 1991[1][2] (33 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Іспанія | |||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 65 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
Борха Дакаль Сайс (ісп.: Borja Docal Saiz; нар. 3 кастрычніка 1991, Сантандэр, Іспанія) — іспанскі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Борха з’яўляецца выхаванцам клуба «Расінг» з Сантандэра. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 19 жніўня 2012 года ў матчы Сегунды супраць «Лас-Пальмаса» (0:1). Па выніках сезону 2012/13 «Расінг» выбыў у Сегунду B, і ў ліпені 2013 года Дакаль перайшоў у іншы клуб Сегунды — «Мірандэс». У жніўні 2015 года вярнуўся ў «Расінг».
У ліпені 2016 года стаў іграком славацкага клуба «Сеніца», аднак з-за траўмы згуляў толькі ў двух матчах. У лютым 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Брэста[3]. Пачатак сезону 2017 прапусціў з-за траўмы. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 4 чэрвеня 2017 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць наваполацкага «Нафтана» (2:0). Аднак, замацавацца ў складзе «Дынама» не здолеў, з верасня перастаў з’яўляцца на полі. Па заканчэнні сезону ў снежні 2017 года пакінуў брэсцкі клуб[4].
У чэрвені 2018 года стаў іграком клуба трэцяга дывізіёна Іспаніі «Хімнастыка» з Торэлавегі[5], пакінуў яго па заканчэнні сезона 2018/19 і завяршыў прафесійную кар’еру.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Borja Docal // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Borja Docal Sáiz // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Дмитрий Мозолевский и испанский хавбек Борха Докаль стали игроками брестского "Динамо"
- ↑ Вуячич, Этунди, Докаль и еще два игрока ушли из брестского "Динамо"
- ↑ Экс-защитник брестского "Динамо" продолжит карьеру в команде 3-го дивизиона Испании