Бон (Францыя)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Бон (фр.: Beaune) — горад у Францыі, цэнтр аднайменнай супрэфектуры дэпартамента Кот-д’Ор. Насельніцтва Бона на 1 студзеня 2000 года складала 22 916 чал.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад узнік на месцы паселішча кельтаў, якія прыйшлі сюды з усходу ў V стагоддзі да н.э. Яны назвалі горад «Белена» (па-французску: Belena) у гонар ушанаванай імі багіні бягучай вады Белоны (па-французску: Belonos).
Юлій Цэзар, заваяваўшы Галію прынёс сюды ўвесь пантэон рымскіх багоў, у тым ліку і Апалона, імя якога было сугучна назве горада. Пазней салдаты раскватараванага тут VIII легіёна «Augusta» распаўсюджвалі тут культ бога Мітры, які, аднак, не ўтрымаўся. У IV стагоддзі святы Марцін прынёс сюды хрысціянства. Разбураныя ўмацаванні горада, былі адноўлены «на месцы паганскай святыні».
У V стагоддзі па замёрзлым Рэйне сюды прыйшло германскае племя бургундаў, якія далі мясцовасці сучасную назву. Іх прынцэса Клатыльда выйшла замуж за правадыра франкаў Хлодвіга I з роду Меравінгаў, які прыняў хрысціянства. У VIII стагоддзі месца спазнала кароткачасовае нашэсце арабаў. Бон быў галоўным горадам Бургундыі пакуль яе сталіцай не стаў горад Дыжон.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]З Сярэднявечча тут захавалася гарадcкая сцяна даўжынёй каля 2 км, а таксама шматлікія пабудовы XV—XVI стагоддзяў. Будаўніцтва царквы было распачата ў 1120 годзе, і пасля пабудовы яна лічылася «дачкой Клюні». Затым ёй было нададзена аблічча, уласцівае будынкам эпохі бургундcкага рамантызму. У галоўным алтары знаходзяцца дываны з поўсці і шоўку з выявай сцэн з жыцця Дзевы Марыі. У былым палацы герцагаў Бургундыі зараз размяшчаецца вінны музей. Але галоўнай славутасцю горада з’яўляецца былы шпіталь, пабудаваны ў 1443—1457 гадах.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Бон. Былы шпіталь — сімвал горада
-
Вялікая вежа
-
Царква Нотр-Дам
-
Палац герцага
-
Вінаграднікі ў наваколлях Бона
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бон (Францыя)
- Сайт горада