Бестла (багіня)
Бестла | |
---|---|
Пол | жанчына |
Бацька | Bölþorn[d] |
Муж | Бёр |
Дзеці | Одзін, Вілі і Ве |
Бестла (ісл.: Bestla) — у скандынаўскай міфалогіі веліканша з роду ётунаў, дачка Бёльторна. Выйшла замуж за Бёра, сына Буры. Вядомая тым, што з’яўляецца маці Одзіна і яго братоў Вілі і Ве («Старэйшая Эда»). Лічыцца, што яна маці ўсіх асаў.
Імя волаткі старажытнае.[1] Яно паходзіць з фрызскай мовы ад слова bóst «жонка». У гэтым выпадку імя Буры разумеецца як «бацька», «прабацька», а Бёр як «сын», жонкай якога была Бестла.[2] Па іншай версіі ад прагерманскага слова *bastilón «што дае кару» праз старажытнаскандынаўскае слова bastr «луб» і bestisíma «лыка» імя звязваецца з міфам аб паходжанні свету ад дрэва.[2] Магчыма, Бестла — луб дрэва Ігдрасіль, на якім Одзін перарадзіўся, прынёсшы самога сябе ў ахвяру сваёй дзідай Гунгнір, як распавядае паэма Прамовы Высокага.[3]
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Lindow, John (2001), Norse Mythology: A Guide to the Gods, Heroes, Rituals, and Beliefs, Oxford University Press. ISBN 978-0-19-515382-8
- McKinnell, John (2014), Essays on Eddic Poetry, University of Toronto Press. ISBN 978-1-4426-1588-5
- Simek, Rudolf (2007), Dictionary of Northern Mythology, DS Brewer. ISBN 978-0-85991-513-7