Перайсці да зместу

Бернард (герцаг Карынтыі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бернард
ням.: Bernhard von Spanheim
Помнік у Клагенфурце
Помнік у Клагенфурце
Сцяг20-ы Герцаг Карынтыі
1201 — 1256
Папярэднік Ульрых II
Пераемнік Ульрых III

Нараджэнне 1180[1]
Смерць 4 студзеня 1256(1256-01-04)[2][1]
Род Шпангаймы
Бацька Herman II[d]
Маці Агнэс Аўстрыйская[d]
Жонка Юдзіта Пржэмыслаўна[3]
Дзеці Philip of Carinthia[d] і Ульрых III[4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бернард (ням.: Bernhard; каля 1181 — 4 студзеня 1256) — герцаг Карынтыі з 1201 года з дынастыі Шпангаймаў.

Бернард быў малодшым сынам Германа, герцага Карынтыі, і Агнесы Бабенберг, дачкі аўстрыйскага герцага Генрыха II Язаміргота. У 1201 годзе яго старэйшы брат Ульрых II, хворы на праказу, адрокся ад прастола на карысць Бернарда.

Кіраванне Бернарда ў Карынтыі працягвалася больш за паўстагоддзя.

За гэты час герцагства прыкметна ўзмацнілася эканамічна і палітычна. Пачалася чаканка ўласнай манеты ў Санкт-Файце. Паспяхова развіваўся гандаль і рамяство ў галоўных гарадах дзяржавы: Санкт-Файце, Клагенфурце і Фёлькермаркце. Двор герцага стаў значным цэнтрам сярэдневяковага мастацтва, перш за ўсё музыкі трубадураў і мінезінгераў. Бернард падтрымліваў рыцарскую культуру і праводзіў у сваёй дзяржаве буйныя рыцарскія турніры (так на турніры 1224 года ў Фрызаху ўдзельнічалі практычна ўсе манархі Паўднёва-Усходняй Германіі).

Бернард працягнуў спробы сваіх папярэднікаў усталяваць кантроль над царкоўнымі ўладаннямі ў Карынтыі. Ён умяшаўся ў барацьбу біскупа Гурка са сваім сюзерэнам архібіскупам Зальцбурга і дамогся таго, што ў 1208 годзе Гурк перайшоў пад непасрэднае кіраванне Папы Рымскага. Пазней Зальцбург аднавіў кантроль над біскупствам, аднак аўтаномія Гурка была значна пашырана.

У Германіі Бернард быў выерным саюзнікам Гогенштаўфенаў і неаднаразова ўдзельнічаў у паходах Фрыдрыха II у Італію. У 1213 годзе Бернард ажаніўся з Юдзітай, дачкой караля Чэхіі Пржэмысла Отакара I, што спрыяла заключэнню трывалага чэшска-карынтыйскага ваенна-палітычнага саюза, які супрацьстаяў узмацненню ўплыву Аўстрыі ў рэгіёне.

З 1232 года разгарнуўся зацяжны канфлікт паміж Бернардам і аўстрыйскім герцагам Фрыдрыхам II Бабенбергам за ўладу ў Крайне. Першапачаткова поспех спадарожнічаў Фрыдрыху, які ў 1245 годзе каранаваўся герцагам Крайны. Аднак пасля смерці ў 1246 годзе аўстрыйскага герцага, які не пакінуў спадчыннікаў мужчынскага полу, Бернард захапіў Крайну і, жаніўшы свайго сына Ульрыха III з Агнесай Меранскай, удавой Фрыдрыха II і спадчынніцай правоў Андэкскай дынастыі на Крайну і Істрыю, забяспечыў далучэнне Крайны да ўладанняў Шпангаймаў.

Ульрых III (пам. 1269), герцаг Карынтыі (з 1256 г.)
Бернард
Філіп (пам. 1279), архібіскуп Зальцбурга (1247—1256) і патрыярх Аквілеі (1256—1272)
Маргарыта (пам. каля 1249)

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. Bernhard Herzog von Kärnten // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bernhard // https://www.deutsche-biographie.de/sfz69455.html Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Lundy D. R. The Peerage