Берлінская гарадская электрычка
Берлінская гарадская электрычка ням.: S-Bahn Berlin | |
---|---|
Інфармацыя | |
Рэгіёны | Берлін, Брандэнбург |
Дата адкрыцця | 8 жніўня 1924 года |
Даўжыня ліній | 331 км |
Колькасць станцый | 165 |
Колькасць ліній | 15[1] |
Схема ліній | |
Берлінская гарадская электрычка (S-Bahn) (ням.: S-Bahn Berlin) — прыгарадна-гарадскі цягнік, адзін з відаў грамадскага транспарту ў Берліне і Брандэнбургу, Берлінскай агламерацыі.
Чыгуначная сетка берлінскай гарадской электрычкі даўжынёй 331 км мае 165 станцый. Колькасць перавезеных пасажыраў у 2006 годзе склала 375,000,000 чалавек. Многія лініі берлінскай гарадской электрычкі абслугоўваюць таксама прыгарады Берліна: Патсдам, Араніенбург, Бланкенфельдэ-Малаў, Бернал, Тэльтаў, Хенігсдорф, Эркнер, Кёнігс-Вустэрхаўзен, Штраўсберг, Біркэнвердэр, Хоэн-Ноендорф
Маршруты і лініі
[правіць | правіць зыходнік]На лістапад 2007 года існавала 15 маршрутаў берлінскай электрычкі.
- S1 Ванзэе — Араніенбург
- S2 Бланкэнфельдэ — Бернаў
- S25 Тэльтаў Штат — Хенігсдорф
- S3 Осткройц — Эркнер
- S41 Гезундбрунэн — Зюдкройц — Гезундбрунэн (кольцавы, па гадзіннікавай стрэлцы)
- S42 Гезундбрунэн — Зюдкройц — Гезундбрунэн (кольцавы, супраць гадзіннікавай стрэлкі)
- S45 Аэрапорт Шонефельд — Зюдкройц (Бундэсплац)
- S46 Кёнігс Вустэрхаўзэн — Вэстэнд
- S47 Шпіндлерсфельд — Германштрасэ (Шонэвайдэ)
- S5 Шпандаў — Страўсберг-Поўнач
- S7 Патсдам (цэнтральны вакзал) — Арэнсфельдэ
- S75 Вэсткройц — Вартэнберг — (Ліхтэнберг)
- S8 (Цойтэн) Берлін-Грунаў — Біркэнвердэр
- S85 (Грунаў) Шонэвайдэ — Вайдманслюст
- S9 Аэрапорт Шонэфельд — Панкаў — (Бланкенбург)
Нумар маршруту можа быць адназначным або двухзначным. Маршруты з агульнай першай лічбай заўсёды маюць агульныя ўчасткі пуці.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Берлінская гарадская электрычка
- Афіцыйны сайт S-Bahn Berlin GmbH
- ↑ Станам на 2007 год.