Беларускі полк «Пагоня»
Беларускі полк «Пагоня» | |
---|---|
укр.: Білоруський полк «Погоня» | |
Гады існавання | 2022—2023 |
Краіна | |
Падпарадкаванне | Узброеныя Сілы Украіны |
Уваходзіць у | Інтэрнацыянальны легіён тэрытарыяльнай абароны Украіны |
Тып | Сухапутныя войскі |
Войны | Расійска-ўкраінская вайна |
Знакі адрознення |
Беларускі полк «Пагоня» — былое вайсковае фарміраванне ў складзе Інтэрнацыянальнага легіёна тэрытарыяльнай абароны Украіны, створанае падчас расійска-ўкраінскай вайны 2022 года для абароны незалежнасці Украіны.
У ліпені 2023 года Беларуская служба Радыё «Свабода» паведаміла, што полк «Пагоня» спыніў існаванне[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]30 сакавіка 2022 года палітычны актывіст Вадзім Пракоп’еў паведаміў пра пачатак фарміравання Беларускага палка «Пагоня» ў складзе Інтэрнацыянальнага легіёна Узброеных сіл Украіны[2].
Полк створаны па ініцыятыве беларускіх афіцэраў. Рэкрутынгавы цэнтр палка размешчаны ў Варшаве[2].
У чэрвені 2022 года стала вядома, што першая група байцоў беларускага палка «Пагоня» падпісала кантракты з Сіламі спецыяльных аперацый Украіны[3]. У тым жа месяцы «Пагоня» стала называцца «палком спецыяльнага прызначэння»[4]. Байцоў палка трэніруе амерыканец Мэцью Паркер, адзін з інструктараў Інтэрнацыянальнага легіёна Узброеных сіл Украіны[5].
14 верасня 2022 года адзін з стваральнікаў палка і памочнік камандзіра Вадзім Пракоп’еў пакінуў полк «Пагоня»[6].
У кастрычніку 2022 года стала вядома, што каманда аэраразведкі палка «Пагоня» перайшла да палка Каліноўскага[7].
20 кастрычніка Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала полк «Пагоня» «экстрэмісцкім фармаваннем»[8]. У тым самым месяцы Telegram-канал палка дадалі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[9].
У лістападзе 2022 года байцы палка «Пагоня» разам з беларусамі, якія пастаянна пражываюць ва Украіне, заснавалі грамадскае аб’яднанне «Пагоня». Яго дырэктарам стаў кікбаксёр Віталь Гуркоў[10].
У ліпені 2023 года Беларуская служба Радыё «Свабода» паведаміла, што полк «Пагоня» спыніў існаванне[1].
Страты
[правіць | правіць зыходнік]26 верасня 2022 года ў баях пад Бахмутам у Данецкай вобласці загінуў беларускі баец палку «Пагоня» Аляксей Вешчавайлаў («Жнец»)[11][12].
31 ліпеня 2023 года грамадскае аб’яднанне «Пагоня» паведаміла, што ў баях загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік[13].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- 1-ая асобная дэсантна-штурмавая рота «Беларусь»
- Беларусь ва ўварванні Расіі ва Украіну
- Беларусь і канфлікт на ўсходзе Украіны
Зноскі
- ↑ а б Колькі беларускіх добраахвотнікаў ваюе ва Ўкраіне і дзе. Абноўлены гайд па ўсіх фармаваньнях . Беларуская служба Радыё «Свабода».
- ↑ а б Белорусы начали создавать полк «Погоня» в составе Вооруженных сил Украины (руск.). Белсат.
- ↑ Першая група байцоў палка "Пагоня" падпісвае кантракты з ССА Украіны . Еўрапейскае радыё для Беларусі.
- ↑ "Пагоня" стала называцца "палком спецыяльнага прызначэння" . Еўрапейскае радыё для Беларусі.
- ↑ Байцоў беларускага палка "Пагоня" трэніруе амерыканец Мэцью Паркер . Еўрапейскае радыё для Беларусі.
- ↑ Вадзім Пракоп’еў пакідае полк «Пагоня», каб дапамагаць Сахашчыку . Наша Ніва.
- ↑ «Мы понимаем, что будем бок о бок вести боевые действия в Беларуси». Полк «Пагоня» прокомментировал переход части бойцов к калиновцам (руск.). Zerkalo.io (25 жовтня 2022).
- ↑ У Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" Цапкалу і полк "Пагоня" . Еўрапейскае радыё для Беларусі.
- ↑ Республиканский список экстремистских материалов
- ↑ Кікбаксёр Віталь Гуркоў узначаліў "Пагоню" . Еўрапейскае радыё для Беларусі.
- ↑ «Ва Ўкраіне — назаўжды». У Кіеве назвалі імя грамадзяніна Беларусі, які загінуў пад Бахмутам. Што пра яго вядома . Беларуская служба Радыё «Свабода».
- ↑ Ва Ўкраіне загінуў беларускі баец палку «Пагоня» . Беларуская служба Радыё «Свабода».
- ↑ Яшчэ адзін беларускі добраахвотнік загінуў у баях за Украіну . Еўрапейскае радыё для Беларусі.