Перайсці да зместу

Беат Янс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беат Янс
ням.: Beat Jans
член Нацыянальнага савета Швейцарыі[d]
31 мая 2010 — 17 снежня 2020
член Федэральнага савета Швейцарыі[d]
з 1 студзеня 2024
Папярэднік Ален Берсэ

Нараджэнне 12 ліпеня 1964(1964-07-12) (60 гадоў)
Партыя
Сайт beatjans.ch (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Беат Янс (ням.: Beat Jans; нар. 12 ліпеня 1964, Базель, Швейцарыя) — швейцарскі палітычны дзеяч, член Сацыял-дэмакратычнай партыі, вучоны-эколаг. З 1 студзеня 2024 года — член Федэральнага савета Швейцарыі і міністр паліцыі і юстыцыі.

Нарадзіўся ў Базелі, скончыў у Цюрыху Швейцарскую вышэйшую тэхнічную школу па фермерскай гаспадарцы. На працягу дзесяці гадоў працаваў кіраўніком аддзела і членам кіруючага складу ў Швейцарскай асацыяцыі аховы прыроды ў Базелі. Некалькі гадоў выкладаў у Базельскім універсітэце.

З 1998 года Янс член Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі. Праз два гады ён узначаліў аддзяленне партыі ў сваім кантоне Базель-Штат, які ўзначальваў да 2005 года. Пры гэтым працягваў працаваць у розных экалагічных арганізацыях. З 2015 да 2020 года быў намеснікам лідара партыі.

Улетку 2023 года, пасля правядзення рэферэндумаў, дзейны прэзідэнт Швейцарыі Ален Берсэ заявіў, што гэты год стане яго апошнім у Федэральным савеце, ён дапрацуе свой тэрмін да 31 снежня. Беат Янс вылучыў увосень сваю кандыдатуру ў Федэральны савет краіны. 13 снежня 2023 года Федэральны сход абраў новы Федэральны савет краіны на наступны год, у які ўвайшоў Беат Янс, выйграўшы выбары ў трэцім туры.


Жанаты і мае дзвюх дачок. Пражывае ў Базелі. Яго жонка і дзеці маюць другое грамадзянства ЗША.

Зноскі