Баён
Выгляд
Храмавы комплекс | |
Баён | |
---|---|
ប្រាសាទបាយ័ន | |
13°26′28,50″ пн. ш. 103°51′32,60″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Камбоджа |
Ангкор | |
Канфесія | Будызм |
Тып будынка | Храм |
Архітэктурны стыль | Баён |
Заснавальнік | Джаяварман VII |
Дата заснавання | Канец XII ст. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Баён (кхмер.: ប្រាសាទបាយ័ន, літаральна «гара перамогі») — рэшткі будысцкага храмавага комплекса ў Ангкоры, заснаванага кхмерскім валадаром Джаяварманам VII у канцы XII ст.
Храмавы комплекс быў узведзены з латэрыту і пясчаніку. Месціцца ў цэнтральнай частцы Ангкор-Тхома. Архітэктурны стыль пабудовы мае тое ж найменне, што і сам комплекс. У пачатку XX ст. быў часткова адрэстаўраваны французскімі спецыялістамі. У нашы дні з’яўляецца другім па значнасці храмавым комплексам Ангкора пасля Ангкор-Вата.
Баён знакаміты сваімі барэльефамі, якія адлюстроўваюць ваенныя падзеі, пабытовае жыццё, рэлігійныя рытуалы і вераванні свайго часу. Адметны архітэктурны элемент — выявы твараў герояў будысцкай міфалогіі.