Бацькі-заснавальнікі ЗША
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f9/Declaration_of_Independence_%281819%29%2C_by_John_Trumbull.jpg/220px-Declaration_of_Independence_%281819%29%2C_by_John_Trumbull.jpg)
Бацькі-заснавальнікі ЗША (англ.: The Founding Fathers) — група амерыканскіх дзяржаўных дзеячаў, якія адыгралі ключавую ролю ў заснаванні і станаўленні амерыканскай дзяржаўнасці, у тым ліку ў заваяванні незалежнасці і стварэнні прынцыпаў новай палітычнай сістэмы. Некаторыя гісторыкі ўключаюць у іх лік прадстаўнікоў Трынаццаці брытанскіх калоній у Паўночнай Амерыцы, якія арганізавалі і правялі амерыканскую рэвалюцыю і стварылі ЗША ў якасці палітыкаў, юрыстаў, дзяржаўных дзеячаў, салдат, дыпламатаў ці проста радавых грамадзян.
У больш вузкім сэнсе абазначае дэпутатаў Другога Кантынентальнага кангрэса, якія падпісалі Дэкларацыю незалежнасці ЗША і Філадэльфійскі канвент, які стварыў Канстытуцыю ЗША. Да канца XIX стагоддзі яны згадваліся як "Заснавальнікі ЗША" або як "Бацькі ЗША".
Пры абмеркаванні духу амерыканскай канстытуцыі на любым узроўні (уключаючы і Вярхоўны суд) важным аргументам з'яўляецца меркаванне бацькоў-заснавальнікаў, выказанае імі ў лістах, публікацыях і іншых захаваных дакументах.
Гісторык Рычард Морыс у 1973 годзе вылучыў наступных сем ключавых Айцоў-заснавальнікаў: Джон Адамс, Бенджамін Франклін, Аляксандр Гамільтан, Джон Джэй, Томас Джэферсан, Джэймс Мэдысан і Джордж Вашынгтон. Трое з іх (Гамільтан, Мэдысан і Джэй) з'яўляюцца аўтарамі "Запісак Федэраліста" — 85 артыкулаў у падтрымку ратыфікацыі Канстытуцыі ЗША.
Сем галоўных бацькаў заснавальнікаў[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Джордж Вашынгтон | Першы прэзідэнт і галоўнакамандуючы амерыканскімі войскамі падчас Вайны за незалежнасць |
![]() |
Томас Джэферсан | Аўтар Дэкларацыі незалежнасці Злучаных Штатаў і трэці прэзідэнт |
![]() |
Джон Адамс | Другі прэзідэнт ЗША |
![]() |
Джэймс Мэдысан | 4-ы прэзідэнт ЗША, распрацоўшчык Канстытуцыі ЗША |
![]() |
Аляксандр Гамільтан | Лідэр партыі федэралістаў і выбітны канстытуцыйны юрыст і філосаф |
![]() |
Бенджамін Франклін | Вучоны і палітык, адзін з ідэолагаў амерыканскай рэвалюцыі |
![]() |
Томас Пэйн | Выдатны публіцыст, ідэолаг амерыканскай рэвалюцыі |
![]() |
Джон Джэй | першы старшыня Вярхоўнага суда ЗША, дыпламат |