Перайсці да зместу

Бат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Бат
Bath
Краіна
Рэгіён
Цырыманіяльнае графства
Унітарная адміністрацыйная адзінка
Каардынаты
Заснаваны
Ранейшыя назвы
лац.: Aquae Sulis, Aquae Calidae, Bathonia
Горад з
Плошча
  • 29 км²
Вышыня цэнтра
132 м
Насельніцтва
83,992 тыс. чалавек (2001)
Часавы пояс
Тэлефонны код
01225
Паштовыя індэксы
BA1 і BA2
Афіцыйны сайт
mayorofbath.co.uk (англ.)
Бат на карце Вялікабрытаніі
Бат (Вялікабрытанія)
Бат

Бат (англ.: Bath, [ˈbɑːθ], лац.: Aquae Sulis, Aquae Calidae, Bathonia) — горад у цырыманіяльным графстве Сомерсет на паўднёвым захадзе Англіі, які знаходзіцца за 156 км на захад ад Лондана і за 21 км на паўднёвы ўсход ад Брыстала. Насельніцтва горада — 83,992 чалавек[1]. Статус горада быў нададзены Бату каралевай Елізаветай I у 1590 годзе[2] і стаў адміністрацыйна самастойнай адзінкай у 1889 годзе, што дало яму адміністрацыйную незалежнасць ад графства Сомерсет. Калі ў 1974 годзе было ўтворана графства Эйван, горад Бат увайшоў у яго склад. З 1996 года, калі графства Эйван было ліквідавана, Бат дагэтуль з'яўляецца галоўным цэнтрам унітарнай адміністрацыйнай адзінкі Бат і Паўночна-Усходні Сомерсет.

Упершыню Бат быў заснаваны рымлянамі ў 43 г. да н.э. як спа-курорт з лацінскім імем Aquae Sulis («воды Сулі́са»). Згодна з вуснай традыцыяй лічыцца, што Бат быў вядомы і раней[3]. Рымляне пабудавалі рымскія бані і палац на памежных гарадскіх халмах у даліне ракі Эйван каля тэрмальных мінеральных крыніц, якія з'яўляецца адзінымі натуральна ўзнікаючымі тэрмальнымі крыніцамі ў Вялікабрытаніі[4]. Англійскі кароль Эдгар быў каранаваны ў бацкім абацтве ў 973 годзе[5]. Нашмат пазней, у Геаргіянскую эпоху, горад стаў папулярным спа-курортам, што прывяло да яго буйнога пашырэння. Шматлікія ўзоры геаргіянскай архітэктуры, пабудаванай адмысловым з бацкага каменя захаваліся і пагэтуль.

Бат быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ў 1987 годзе. Горад мае шэраг тэатраў, музеяў і іншых культурных і спартыўных будынкаў, якія паспрыялі станаўленню гэтага горада, як асноўнага турыстычнага цэнтра, які мае больш за мільён сталых наведвальнікаў і 3.8 мільёна дзённых турыстаў штогод[6]. Горад таксама мае два ўніверсітэты і некалькі школ і каледжаў. У Баце буйны сектар сферы паслуг, развіваюцца інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі, разам з сектарам інтэлектуальнай эканомікі, якія забяспечваюць працаўладкаванасць насельніцтва Бата і прымежнай тэрыторыі.

Год Колькасць
2001 83 286
2011 88 180 [7]
2021 94 092

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Са славутасцей горада вылучаюцца: Кінгстан-сквер і Квінс-сквер («плошча каралевы»); упадабанымі месцамі для шпацыраў служаць — Вікторыя-парк і Сідней-гардэн. Кафедральная або царква абацтва, пабудаваная ў 14951582 гадах у гатычным стылі, з высокай (у 52 м) вежай, належыць да самых маштабных пабудоў сярэдневяковай Англіі. З іншых грамадскіх будынкаў выдатныя ратуша (Guildhall), пабудаваная ў 1780 годзе, з прасторнымі заламі і выдатным пры ёй музеем рымскіх старажытнасцей, шырокі будынак рынка, будынак клуба, 2 тэатра, два грандыёзных манежа і сем гарадскіх бальніц.


Сярэднявечнае Бацкае абацтва Палтні-Брыдж (1773, арх. Роберт Адам) Раскапаныя археолагамі рымскія тэрмы