Перайсці да зместу

Бардовы колер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бардовы
HEX 800032
RGB¹ (r, g, b) (128, 0, 50)
CMYK (c, m, y, k) (0, 100, 61, 50)
HSV² (h, s, v) (337°, 100%, 50%)
  1. Нармалізавана да [0—255]
  2. Нармалізавана да [0—100]

Бардовы колер або бардо — адзін з адценняў чырвонага колеру, цямней і глушэй за бураковы, але святлейшы за гранатавы. Гэта колер чырвонага віна з Бардо, буракі Бардо, колер антацыанавых злучэнняў з чырвоных сартоў вінаграда ў кіслым асяроддзі.

У якасці назвы колеру слова «бардо» выкарыстоўваецца з 1884 года. З'яўленне колера звязана з вынаходжаннем азотных афарбавальнікаў, а метавіта нафтола — оксівытворніка нафталіна. Ужо праз 10 гадоў ад яго утварэння прыметнік «бардовы» (перш як дыялектнае і ў форме «бардовы» або «бурдовы»), якое ў цяперашнім выглядзе фіксуецца слоўнікамі з 1935 года.

Перыяд з'яўлення бардовага колера — гэта час росту хімічных афарбавальнікаў. Каб папулізаваць выкарыстанне новых колераў, вырабнікі давалі ім звычайна французскія назвы, бо ў той час Францыя з'яўлялася сусветным гандляром розных фарбаў. Бардовы колер атрымаў такую назву, бо ён быў падобны на колер віна, якое было зроблена ў правінцыі Бардо.

Разнастайнасці бардовага адцення

[правіць | правіць зыходнік]

Колераў пад назвай «бардовы» на дзіва мноства і ўсе яны моцна адзін аднаго адрозніваюцца. Выдзяляюць наступныя групы бардовага адцення:«пастэльны бардовы», «колер бардовай лакавай фарбы», «бардовы колер фірмы Caran d’Ache», «бардовы колер фірмы Winsor & Newton».