Перайсці да зместу

Ацэтылен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ацэтылен
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Хім. формула C₂H₂
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 74-86-2
PubChem 6326
Рэг. нумар EINECS 200-816-9
SMILES
RTECS AO9600000
ChemSpider 6086

Ацэтылен (этын) — ненасычаны вуглевадарод С2Н2. Належыць да класа алкінаў.

Бясколерны газ. Малекулярная маса 26,04. Тэмпература плаўлення −81,1 °C. Тэмпература кіпення −83,8 °C. Шчыльнасць 1,9896 г/л (пры тэмпературы 20 °C і ціску 101 кПа). Мала раствараецца ў вадзе, добра ў арганічных растваральніках, асбліва добра ў ацэтоне. Сумесі ацэтылену з паветрам выбуханебяспечныя. Ацэтылен узрываецца пры тэмпературы каля 500 °C або ціску вышэй 0,2 МПа (выбуханебяспечнасць змяншаецца пры змешванні з азотам, прапанам, метанам).

Упершыню ацэтылен атрымаў у 1836 г. Эдмунд Дэві (стрыечны брат Гемфры Дэві). У 1855 годзе Марселен Бертло здолеў атрымаць некалькімі спосабамі «двухвугляродісты вадарод» і назваў яго ацэтыленам. У 1862 г. ён здолеў сінтэзаваць ацэтылен, прапускаючы вадарод праз полымя вольтавай дугі паміж электродамі. З карбіду кальцыю ацэтылен упершыню атрыманы нямецкім хімікам Ф. Вёлерам у 1862 годзе.

Ацэтылен з’яўляецца сыравінай ў вытворчасці вінілхларыду, акрыланіліну, воцатнай кіслаты, воцатнага ангідрыду, вінілацэтату, тэтрахлорэтану, этылавага спірту і інш.

Дзякуючы вялікай колькасці цеплаты, вылучаемай пры згаранні ў сумесі з кіслародам, ацэтылен шырока выкарыстоўваецца ў працэсах зваркі і рэзкі металаў (найбольшая тэмпература полымя 3150 °C).

Зноскі

  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 45. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.