Ахаз
Ахаз | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іяфам, цар іудзейскі | ||||||
Пераемнік | Езекія | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 763 да н.э. | ||||||
Смерць | 727 да н.э. | ||||||
Бацька | Іяфам, цар іудзейскі[1] | ||||||
Жонка | Abijah[d] | ||||||
Дзеці | Езекія | ||||||
Веравызнанне | Яхвізм[d][2] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ахаз (іўр.: אָחָז — «Гасподзь правёў», грэч. Ἄχαζ; лац.: Ahaz) — дванаццаты цар Іўдзейскага царства, сын Іяфама.
Заняў пасаду ва ўзросце 20 гадоў і кіраваў краінай на працягу 16 год. Гадамі яго валадарства лічацца 732 па 716 да н.э. Яго імя таксама згадваецца ў генеалогіі Ісуса ў Евангеллі паводле Мацвея. У Бібліі цар адзначаецца як нягодны і ліхі ў вачах Божых. Ахаз спыніў пакланенне Адзінаму Богу ў храме і адрадзіў старыя язычніцкія культы, прыхільнікам якіх ён быў. Цар нават правёў свайго сына праз агонь, што выклікала пратэст прарокаў. На гады яго валадарства прыходзіцца дзейнасць прарокаў Ісайі, Осіі і Міхея, засцярогі якіх Ахаз ігнараваў.
У 732 годзе да н.э. у пачатку свайго валадарання цар сутыкнуўся з сур’ёзнай знешняй небяспекай. Аб’яднаная кааліцыя цароў Ізраіля Факея і Сірыі Рэцына узяла ў аблогу Іерусалім. Каб выратаваць сваё становішча, Ахаз уступіў у дамову з царом Асірыі Ціглатпаласарам III, згодна з якой Іўдзея станавіліся залежнай тэрыторыяй Асірыі і павінна была выплачваць вялікую даніну. Пасля таго, як Ахаз выплаціў вялікую кантрыбуцыю Асірыі, Ціглатпаласар III захапіў Дамаск і анексіраваў Сірыю. Насельніцтва Сірыі было выселена ў Асірыю, а сам Рэцын забіты. Пасля гэтага асірыйскае войска накіравалася ў Паўночны Ізраіль, дзе ўзяло шэраг гарадоў у Галілеі, насельніцтва якіх было таксама выселена ў Асірыю. Гэтая падзея таксама адлюстравана ў адной з асірыйскіх хронік.
Калі Ахаз знаходзіўся ў Дамаску, куды ён прывёз даніну Ціглатпаласару, там ён убачыў асірыйскі ахвярнік і загадаў зрабіць яго копію ў Іерусалімскім Храме. Дзеля гэтага ён цалкам спыніў богаслужэнне ў храме.
Памёр цар ва ўзросце 36 гадоў і пахаваны ў Іерусаліме, але ў царскіх пахавальніцах.