Перайсці да зместу

Атмасфера Месяца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Атмасфера Месяца — вельмі разрэджаная газавая абалонка Месяца, ў 10 трлн разоў менш шчыльная (ціск на паверхні прыкладна 10 нПа) у параўнанні з зямной атмасферай, якая складаецца ў асноўным з вадароду, гелію, неону і аргону[1]. Практычна не ўздзейнічае на Месяц.

Крыніцамі атмасферы з'яўляюцца як унутраныя працэсы (выдзяленне газаў з кары Месяца і вулканізму), так і знешнія — падзенні мікраметэарытаў, сонечны вецер. Месяц не ўтрымлівае ўсе газы, бо мае слабую гравітацыю; хуткасць броўнаўскага руху малекул газаў на паверхні Месяца большая за яго першую касмічную скорасць, таму вялікая частка газаў рассейваецца ў космасе[1].

Канцэнтрацыя часціц у паверхні Месяца значна змяняецца ў залежнасці ад часу месяцовых сутак: ноччу на 1 см³ прыходзіцца 105 часціц, а ўдзень 104. Для Зямлі гэты паказчык складае 2,7×1019.[2]

У рамках праекта Апалон былі праведзены даследаванні атмасферы Месяца, у выніку якіх была выяўлена прысутнасць у ёй атамаў аргону і гелію[3]; наступныя назіранні з Зямлі паказалі[4] наяўнасць іонаў натрыю і калію.

У 1991 даследчыкамі з Бостанскага ўніверсітэта быў знойдзены натрыевы «хвост», які распасціраецца да 15-20 радыусаў Месяца ў бок, процілеглы ад Сонца[5].

Для непасрэднага вывучэння месяцавай атмасферы ў верасні 2013 года быў запушчаны зонд LADEE[6].

Зноскі

  1. а б Ж. Ф. Родионова.. Луна (руск.). Отдел исследований Луны и планет ГАИШ. — Лекция о Луне. Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2012. Праверана 2009-9-8.
  2. Солнечная система / Ред.-сост. В.Г. Сурдин. — М.: Физматлит, 2008. — С. 95. — ISBN 978-5-9221-0989-5.
  3. S. Alan Stern (1999). "The Lunar atmosphere: History, status, current problems, and context". Rev. Geophys. 37 (4): 453–491. doi:10.1029/1999RG900005. Архівавана з арыгінала 6 чэрвеня 2011. Праверана 5 лістапада 2013.
  4. A.E. Potter, T.H. Morgan (1988). Discovery of Sodium and Potassium Vapor in the Atmosphere of the Moon Science 241
  5. Michael Mendillo, Jeffrey Baumgardner, Brian Flynn (1991). Imaging observations of the extended sodium atmosphere of the Moon(недаступная спасылка)
  6. LADEE Архівавана 15 верасня 2016. на сайце НАСА