Асака дзірваністая
Асака дзірваністая | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Carex cespitosa L., 1753 | |||||||||||||||||||
|
Асака дзірваністая[3] (Carex cespitosa) — травяністая расліна сямейства асаковых.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Асака дзірваністая, целарэз[3], кустовіца, сака[4], смочка, сочка[5][6], аір[5].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Расліна вышынёй 20—140 см, утварае купіны. Сцяблы скучаныя, тонкія, востратрохгранныя, каля асновы з цёмна-пурпуровымі, сеткавата-расшчэпленымі похвамі. Лісце зялёнае, пляскатае, вузкалінейнае, завостранае. Колас з 1 тычынкавага і 2 песцікавых кароткацыліндрычных каласкоў. Прыкветны ліст шчацінкападобны. Лускавінкі каласкоў яйцападобныя, тупыя, чорна-бурыя. Рыльцаў 2. Мяшочкі двойчыпукатыя, эліптычныя, іржава-зялёныя, без жылак, з кароткім песцікам.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пашырана ў Еўразіі. Расце на нізінных балотах, у алешніках, забалочаных хмызняках. На Беларусі трапляецца часта, цвіце ў маі.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Кармавая расліна, багатая пратэінам. Выкарыстоўваецца на сілас.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 31. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ а б Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Іванкіна В. Асака // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.