Арыэль (прэмія)
Выгляд
Арыэль | |
---|---|
Тып | група ўзнагарод[d] |
Заснавальнік | Мексіканская акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук[d] |
Заснаванне | 1947 |
Краіна |
«Арыэль» (ісп.: Premio Ariel) — нацыянальная кінапрэмія Мексікі, якая прысуджаецца штогод з 1947 года Мексіканскай акадэміяй кінематаграфічных мастацтваў і навук (ісп.: Academia Mexicana de Artes y Ciencias Cinematográficas, AMACC). Узнагарода ўяўляе сабой фігурку мужчыны, якую распрацаваў скульптар Ігнасіа Асунсола . Прэмія названа па загалоўку знакамітай кнігі эсэ пра лацінаамерыканскага чалавека за аўтарствам уругвайскага пісьменніка Хасэ Энрыке Радо . Лічыцца самай прэстыжнай узнагародай у мексіканскім кіно .
Акадэмія прысуджае «Сярэбраны Арыэль» у 25 катэгорыях і «Залаты Арыэль» за найлепшы фільм. Акрамя таго, «Залаты Арыэль» прысуджаецца асобам і ўстановам у знак прызнання іх кар’ерных дасягненняў.