Арвід Карлсан
Арвід Карлсан | |
---|---|
шведск.: Arvid Carlsson | |
Дата нараджэння | 25 студзеня 1923[1][2][…] |
Месца нараджэння | Упсала, Швецыя |
Дата смерці | 29 чэрвеня 2018[3][4][…] (95 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Gottfrid Carlsson[d] |
Род дзейнасці | урач, нейрабіёлаг, фармаколаг, фармацэўт, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | хімія, біялогія |
Месца працы | |
Альма-матар | Лундскі ўніверсітэт |
Вядомы як | даследчык дафаміну |
Член у | |
Узнагароды | Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (2000) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арвід Карлсан (шведск.: Arvid Carlsson, 25 студзеня 1923, Упсала, Швецыя — 29 чэрвеня 2018, Гётэбарг, Швецыя) — шведскі фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 2000 годзе за даследаванні ўласцівасцяў нейрамедыятара дафаміну і яго ўздзеяння на пацыентаў з хваробай Паркінсона.[6]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ва Упсале ў сям’і гісторыка Готфрыда Карлсана. Скончыў Лундскі ўніверсітэт у 1951 годзе, дзе і працаваў. У 1944 годзе падчас вучобы удзельнічаў у прафесійным медыцынскім аглядзе групы зняволеных нацысцкіх канцэнтрацыйных лагераў, вызваленых дзякуючы ініцыятыве Фолькэ Бернадота, члена шведскай каралеўскай сям’і.
Служыў у шведскіх узброеных сілах.
З 1959 года прафесар Гётэборгскага ўніверсітэта[7] (у 1959—1989 гадах загадчык кафедры).
Аўтар навуковых прац па праблемах перадачы імпульсаў у нервовай сістэме.
Выявіў, што важным рэчывам-пасрэднікам для работы мозга з’яўляецца дафамін, які раней лічыўся крыніцай другога вядомага пасрэдніка — норадрэналіну. У 1957 годзе даказаў, што дафамін выконвае ролю нейрамедыятара.[8][9]
Член Каралеўскай шведскай АН (1975), замежны член Нацыянальнай АН ЗША (1996).
Карлсан выступае супраць фтаравання пітной вады.[10][11] Ён прыняў удзел у дыскусіі ў Швецыі, дзе дапамог пераканаць парламент, што фтараванне вады незаконна згодна з этыкай. Ён лічыць, што фтараванне вады парушае сучасныя фармакалагічныя прынцыпы, якія паказваюць, што медыкаменты павінны быць адаптаваныя да фізічных асобаў.[12]
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 2000 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (з П. Грынгардам і Э. Кэндэлам)
- 1999 — Прэмія Фельтрынэлі
- 1994 — Прэмія Японіі
- 1982 — Міжнародная прэмія Гайрднера
- 1979 — Прэмія Вольфа па медыцыне
Зноскі
- ↑ Arvid Carlsson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Arvid Carlsson // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Nobelpristagaren Arvid Carlsson är död
- ↑ Arvid Carlsson: the 2000 Nobel Laureate in Medicine
- ↑ www.ae-info.org
- ↑ Barondes, Samuel H. (2003). Better Than Prozac. New York: Oxford University Press. pp. 21–22, 39–40. ISBN 0-19-515130-5.
- ↑ Arvid Carlsson . NNDB. Праверана 19 April 2013.
- ↑ 3,4-Dihydroxyphenylalanine and 5-Hydroxytryptophan as Reserpine Antagonists . Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013. Праверана 11 студзеня 2013.
- ↑ http://www.nature.com/nature/journal/v447/n7143/full/447368a.html
- ↑ Fluoride in drinking water can cause cancer, Svenska Dagbladet (in Swedish)
- ↑ Torell P, Forsman B (February 1979). "[Arvid Carlsson's fluoride ponderings 1978]". Tandlakartidningen(шведск.). 71 (3): 142–57. PMID 287207.
- ↑ Bryson C. The Fluoride Deception, p. 240.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Les Prix Nobel. 2001. The Nobel Prizes 2000, Editor Tore Frängsmyr, Nobel Foundation: Stockholm.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Арвід Карлсан на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 25 студзеня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ва Упсале
- Памерлі 29 чэрвеня
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Гётэбаргу
- Выкладчыкі Лундскага ўніверсітэта
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Еўрапейскай акадэміі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Вучоныя паводле алфавіта
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Фармаколагі Швецыі
- Біяхімікі Швецыі