Анхель-дэ-ла-Гуарда
Анхель-дэ-ла-Гуарда | |
---|---|
ісп. Ángel de la Guarda | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 931 км² |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
29°15′36″ пн. ш. 113°22′13″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Каліфарнійскі заліў |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анхель-дэ-ла-Гуарда (ісп.: Ángel de la Guarda) — востраў у Каліфанійскім заліве. Адміністрацыйна належыць да мексіканскага штата Ніжняя Каліфорнія. Плошча - 931 км². Незаселены.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Анхель-дэ-ла-Гуарда месціцца ў заходняй частцы Каліфанійскага заліва ў 387 км на паўночны ўсход ад Мехікалі, адміністрацыйнага цэнтра штата Ніжняя Каліфорнія. Аддзелены ад паўвострава Каліфорнія пралівам Баленас (каля 13 км). Даўжыня з паўночнага захада на паўднёвы ўсход — 75,47 км. Найбольшая шырыня — 21,78 км.
Востраў быў утвораны ў выніку тэктанічных зрухаў, якія адарвалі яго ад паўвострава Каліфорнія. Паверхня складзена нахіленымі гранітнымі блокамі. Сустракаюцца раўніны, сфарміраваныя асадкавымі пародамі. Аднак большая тэрыторыя вострава гарыстая, на поўначы дасягае 1313 м.
Клімат трапічны засушлівы. Гадавая колькасць ападкаў рэдка перавышае 150 мм.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]На востраве Анхель-дэ-ла-Гуарда пераважаюць горныя пустынныя пейзажы з ксерафітнай флорай. У гарах сустракаюцца зараснікі хмызнякоў. На раўнінах і прыбярэжных нізінах — кактусы. Доўгатэрміновая, але адносная ізаляванасць вострава прывяла да распаўсюджвання эндэмічных відаў яшчарак і грызуноў. Тут шмат птушак, змей, казурак. Трапляюцца алені, бараны, лісы, здзічэлыя каты. У навакольных водах — кіты і ластаногія.
Анхель-дэ-ла-Гуарда мае запаведны статус. Абмежавана наведванне турыстамі і рыбакамі.