Антуан Фюрэцьер
Антуан Фюрэцьер | |
---|---|
фр.: Antoine Furetière | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | A. F[1] і A.F.[1] |
Дата нараджэння | 28 снежня 1619[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 мая 1688[3][5][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | polygraph, пісьменнік, раманіст, паэт, лексікограф, адвакат, юрыст |
Мова твораў | французская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антуан Фюрэцьер (фр.: Antoine Furetière; 28 снежня 1619, Парыж — 14 мая 1688, Парыж) — французскі пісьменнік і лексікограф XVII стагоддзя.
Біяграфія і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Фюрэцьер быў родам з небагатай буржуазнай сям’і. Вучыўся юрыспрудэнцыі, выдатна асвоіў антычную культуру. У 1645 атрымаў пасаду адваката і эканома парыжскага абацтва Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ. Затым стаў клірыкам, прызначаны настаяцелем абацтва Шалівуа (паблізу Буржа). У 1653 г. апублікаваў вершаваны палемічны трактат «Падарожжа Меркурыя» (Le Voyage de Mercure), у 1655 г. — зборнік «Розных вершаў» (Poesies diverses), дзе дамінаваў жанр сатыры. Цікавым дакументам літаратурнай барацьбы XVII стагоддзя з’яўляецца «алегарычная аповесць, або Гісторыя нядаўніх смут ў каралеўстве красамоўства» (Nouvelle allégorique, ou Histoire des derniers troubles arrivés au Royaume d'éloquence, 1658).
У 1662 абраны членам Французскай Акадэміі (крэсла № 31); ў 1684 г. пачалася яго шматгадовая барацьба з Акадэміяй вакол праекту Слоўніка французскай мовы. Фюрэцьер вырашыў самастойна выпусціць такі слоўнік, хоць у 1674 Акадэмія атрымала на яго прывілей. Абвінавачаны ў плагіяце, Фюрэцьер ў 1685 г. быў выключаны з Акадэміі. Складзены ім «Усеагульны слоўнік, які змяшчае ўсе словы французскай мовы, як старадаўнія, так і новыя» (Dictionnaire universel contenant tous les mots françois, tant vieux que modernes) выйшаў толькі пасмяротна, у 1690 годзе.
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
- ↑ Antoine Furetiere // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Antoine Furetière // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 1 красавіка 2023.
- ↑ Antoine Furetière // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Gégou F. Antoine Furetière, abbé de Chalivoy, ou la chute d’un immortel. — P.: 1962.
- Vialet M. Triomphe de l’iconoclaste. Le Roman bourgeois et les lois de la cohérence romanesque. — P.: 1989.
- Rey A. Antoine Furetière. Un précurseur des Lumières sous Louis XIV. — P.: 2006. ISBN 978-2-213-63025-0.
Электронныя рэсурсы
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антуан Фюрэцьер
- «Усеагульны слоўнік» (тэкст)
- Творы Антуана Фюрэцьера ў французскай электроннай бібліятэцы «Gallica»
У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярждэнняў няясныя праз неўжыванне зносак. |
- Нарадзіліся 28 снежня
- Нарадзіліся ў 1619 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 14 мая
- Памерлі ў 1688 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Члены Французскай акадэміі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Францыі
- Пісьменнікі барока
- Сатырыкі Францыі
- Пісьменнікі XVII стагоддзя
- Лексікографы
- Франкамоўныя пісьменнікі
- Мовазнаўцы Францыі