Антонія Ёрансан
Антонія Ёрансан | |
---|---|
Род дзейнасці | футбаліст |
Дата нараджэння | 16 верасня 1990[1] (34 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антонія Ёрансан (швед. Antonia Göransson, нар. 16 верасня 1990 г., Стакгольм) — шведская футбалістка, паўабаронца нямецкага клуба «Турбінэ» (Патсдам) і зборнай Швецыі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]У маладосці выступала за пяць клубаў, самым папулярным з якіх стаў «Мальмё». Летам 2008 года дэбютавала ў складзе «Кристианстадса» ў чэмпіянаце Швецыі. Выступала за яго на працягу двух гадоў, забіўшы ў 35 афіцыйных матчах 25 галоў. У сезоне 2010/2011 з’явілася ў нямецкім чэмпіянаце ў складзе «Гамбурга», заняўшы з ім чацвёртае месца. У 2011 годзе была выкупленая Патсдамскай «Турбінай», з якой ў 2012 годзе выйграла чэмпіянат Германіі.
У зборнай
[правіць | правіць зыходнік]У зборнай гуляе з 2010 года. На чэмпіянаце свету 2011 года з Сафіяй Якабсан склала ўдарны дуэт ў атацы — абедзве забілі па два мячы. У выніку шведская зборная заваявала бронзавыя ўзнагароды на чэмпіянаце свету. У 2012 годзе Антонія ўвайшла ў склад зборнай на Алімпійскіх гульнях.
Зноскі
- ↑ Antonia Göransson // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.