Антоніс Мор
Антоніс Мор | |
---|---|
нідэрл.: Mor van Dashorst, Anthonie | |
Дата нараджэння | каля 1519[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1575[2][4][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | партрэтны жывапіс[d] і партрэт |
Мастацкі кірунак | Высокі Рэнесанс[d] |
Заступнікі | Антуан Перэна дэ Гранвела |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антоніс Мор (Антоніа Мора, Антоніс ван Дасхорст Мор, нідэрл.: Anthonis van Dashorst Mor; каля 1519, Утрэхт, Нідэрланды — 1576, Антверпен) — нідэрландскі партрэтыст XVI стагоддзя, які працаваў пры дварах Іспаніі, Італіі, Англіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ва Утрэхце. Вучыўся ў жывапісца Яна ван Скарэла, нідэрландскага майстра, які быў першым галандскім мастаком, які зразумеў важнасць навучання ў Італіі і паспрабаваў пазнаёміць Нідэрланды з высокім італьянскім Рэнесансам. Калі папа Адрыян VI Утрэхцкі, у мінулым — выхавальнік імператара Карла V, у 1524 годзе быў абраны на сваю пасаду, Ян ван Скарэль адправіўся з ім у Рым у якасці прыдворнага мастака. Меркавана, Мор ездзіў разам з ім.
У 1547 годзе Мор быў прыняты ў члены гільдыі св. Лукі ў Антверпене, неўзабаве пасля гэтага ён прыцягнуў увагу кардынала Нікаласа Перэна дэ Гранвелы, біскупа Араскага, фактычнага намесніка Габсбургаў у краіне і вядомага мецэната. Ён стаў яго пастаянным заступнікам і прадставіў імператару Карлу. Мастак пачаў часта падарожнічаць па розных дыпламатычных і мастацкіх даручэннях (у гэтым ён апынецца папярэднікам Рубенса).
Яго паслалі ў Лісабон, дзе ён напісаў партрэт партугальскай каралевы Кацярыны і яе дзяцей. Пазней ён вяртаецца ў Мадрыд і піша выявы германскіх сваякоў кіруючай дынастыі.
Зноскі
- ↑ RKDartists
- ↑ а б FINA Wiki — Аўстрыйская акадэмія навук. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118784749 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ http://kmska.be/collection/work/data/6d177o Праверана 29 красавіка 2024.