Андрэй Уладзіміравіч Парубій
Андрэй Уладзіміравіч Парубій | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
укр.: Андрій Володимирович Парубій | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Барысавіч Гройсман | ||||||
Пераемнік | Дзмітрый Аляксандравіч Разумкоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
31 студзеня 1971 (53 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | parubiy.org | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэй Уладзіміравіч Парубій (укр.: Андрій Володимирович Парубій) — украінскі палітык, старшыня моладзевай арганізацыі «Спадчына», дэпутат Львоўскай абласной рады з 1990 па 2007 год. Адзін з заснавальнікаў Усеўкраінскага аб’яднання «Свабода». У 2007 годзе ён быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Украіны па спісе Нашай Украіны — Народнай Самаабароны. Актыўны ўдзельнік Аранжавай рэвалюцыі, камендант «Украінскага дому» ў Кіеве. Афіцыйны прадстаўнік Віктара Юшчанкі ў Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Украіны на выбарах прэзідэнта Украіны 2010 года[1][2].
Камендант Еўрамайдана[3], кіраўнік Самаабароны Майдана з лістапада 2013 года па люты 2014 года[4]. З канца лютага 2014 г. — сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. 14 красавіка 2016 года абраны старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 31 студзеня 1971 года ў горадзе Чэрванаград Львоўскай вобласці.
Навука
[правіць | правіць зыходнік]У 1994 скончыў гістарычны факультэт Львоўскага дзяржаўнага універсітэта імя Івана Франка, атрымаўшы дыплом спецыяліста па спецыяльнасці «гісторык, выкладчык гісторыі».
У 2001 скончыў аспірантуру Дзяржаўнага універсітэта «Львоўская палітэхніка» па спецыяльнасці «паліталогія і сацыялогія».
Дарослае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]У 1987 — лабарант Карпацкай архітэктурна-археалагічнай экспедыцыі Інстытута грамадскіх навук АН УССР.
У 1987-1988 — лабарант Верхнедняестроўскай славяна-рускай археалагічнай экспедыцыі Інстытута грамадскіх навук АН УССР.
У 1988-1989 — лабарант Карпацкай архітэктурна-археалагічнай экспедыцыі Інстытута грамадскіх навук АН УССР.
У 1991 — старшы лабарант Карпацкай архітэктурна-археалагічнай экспедыцыі Інстытута грамадскіх навук АН УССР.
У 1988 узначаліў нацыяналістычную маладзёжную арганізацыю — Грамада «Спадчына». Удзельнічаў у нацыянальна-вызваленчым руху, арганізоўваў першыя ў Украіне пікеты. У 1989 ён быў арыштаваны за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу.
З 1990 — пасол Львоўскай абласной рады, пісар пастаяннай пасольскай камісіі па пытаннях моладзі і спорту.
У 1991 разам з Алегам Цягнібокам быў адным з заснавальнікаў Сацыял-нацыянальнай партыі Украіны (СНПУ), пераназванай у 2004 ва Усеўкраінскае аб’яднанне «Свабода».
У 1994—1998 — пасол Львоўскай гарадской рады, старшыня пасольскай суполкі.
З 1996 — кіраўнік Таварыства садзейнічання Польнай і Плаўнай часткам войска Украіны «Патрыёт Украіны».
З 1999 — рэдактар навукова-палітычнага часопіса «Арыентыры».
У канцы 1999 узначаліў моладзевае крыло Сацыял-нацыянальнай партыі Украіны (СНПУ) «Патрыёт Украіны».
З 2002 — пасол, намеснік старшыні Львоўскай абласной рады.
Актыўны ўдзельнік прыходу да ўлады В. Юшчанкі. Падчас падзей лістапада-снежня 2004 года быў камендантам Украінскага дома ў Кіеве. Узнагароджаны памятным знакам «выбітных удзельнікаў аранжавай рэвалюцыі». Раднік палітычнай рады партыі «Наша Украіна».
З 2005 г. — старшыня партыі Народны саюз «Украінцы», рэарганізаванай у Грамадзянскае аб’яднанне «Украінскі дом».
З красавіка 2006 па снежань 2007 — пасол Львоўскай абласной рады ад блока «Наша Украіна».
У лютым 2010 года Парубій звярнуўся ў Еўрапейскі парламент з просьбай перагледзець сваю негатыўную рэакцыю на рашэнне колішняга прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі аб прысваенні Сцяпану Бандэры, правадыру Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, званне Героя Украіны [5].
З 2007 па 2012 — народны пасол Украіны VI склікання ад блока «Наша Украіна — Народная самаабарона». Старшыня падкамітэта па пытаннях кантролю за ажыццяўленнем замежных адносін Камітэта Вярхоўнай Рады па замежных справах. Член пасольскай суполкі Вячаслава Кірыленка «За Украіну!».
3 лютага 2012 напісаў заяву аб выхадзе з партыі «Наша Украіна». 6 чэрвеня ўступіў у партыю «Фронт пераменаў».
З 2012 па 2014 — народны пасол Украіны VII склікання ад Усеўкраінскага Аб’яднання «Бацькаўшчына». Старшыня падкамітэта па пытаннях заканадаўчага забеспячэння інтэграцыі Украіны ў міжнародную навуковую і адукацыйную прастору Камітэта Вярхоўнай Рады па пытаннях навукі і адукацыі.
З лістапада 2013 па люты 2014 каардынаваў штодзённае функцыянаванне еўрамайдана быў фактычна камендантам і кіраўніком яго намётавага мястэчка і кіраўніком атрадаў самаабароны Майдана.
Пасля падпісання Прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам і лідарамі апазіцыі 21 лютага 2014 Пагаднення аб урэгуляванні палітычнага крызісу ва Украіне, у ноч з 21 лютага на 22 лютага атрадамі самаабароны, пад кіраўніцтвам Парубія, быў узяты пад кантроль ўрадавы квартал у Кіеве — будынка Вярхоўнай Рады, адміністрацыі прэзідэнта, Кабінета міністраў і МУС [6][7].
Колішні кіраўнік СБУ генерал-маёр Аляксандр Якіменка у інтэрв’ю расійскаму тэлебачанню 12 сакавіка 2014 года заявіў, што снайперы, якія забівалі маніфестантаў і вартавых парадку падчас падзей у Кіеве ў лютым 2014, знаходзіліся ў будынку філармоніі, які знаходзіўся пад кантролем Парубія [8].
Парубій добраахвотна склаў пасольскія паўнамоцтвы 17 сакавіка 2014 года у сувязі прызначэннем на пасаду пісара РНБА.
Пісар РНБА
[правіць | правіць зыходнік]27 лютага 2014, пасля перамогі еўрамайдана і адхілення Віктара Януковіча ад улады, указам выканаўцы абавязкаў Прэзідэнта Украіны Аляксандра Турчынава Андрэй Парубій прызначаны Пісарам РНБА [9]. На час яго знаходжання на пасадзе прыйшліся страта Крыма і вайна на ўсходзе Украіны. Як пісар рады народнай бяспекі і абароны, Парубій курыраваў антытэрарыстычную аперацыю на ўсходзе Украіны[10].
19 сакавіка Парубій даручыў МУС ўзмацніць ахову ядзерных аб’ектаў [11], 24 сакавіка — «правесці праверку на прадмет таго, наколькі дзейнасць расійскіх тэлеканалаў адпавядае украінскаму заканадаўству, ёсць там факты распальвання міжнацыянальнай варожасці, заклікі да вайны, сепаратызму і г.д.» [12].
7 жніўня 2014 ён абвясціў, што падаў адстаўку з пасады, дадаўшы, што «ў час вайны каменціраваць адстаўку лічу непрымальным» [13]. У той жа дзень заяву аб адстаўцы падпісаў Прэзідэнт Пётр Парашэнка. 18 жніўня выведзены са складу РНБА[14]. Пазней Парубій патлумачыў сваю адстаўку існаваннем рознагалоссяў з кіраўніком дзяржавы. У прыватнасці, як сцвярджае Уладзімір Сімакоў, ён крытыкаваў мірны план Пятра Парашэнкі, лічачы яго бесперспектыўным.
Служба пасля адстаўкі
[правіць | правіць зыходнік]26 жніўня 2014 пакінуў палітраду партыі «Бацькаўшчына».
10 верасня 2014 на з’ездзе партыі «Народны фронт» разам з камандзірамі добраахвотніцкіх батальёнаў быў уключаны ў Ваеннаю раду — спецыяльны орган, які будзе распрацоўваць прапановы па абараназдольнасці Украіны.
На пазачарговых выбарах у Вярхоўную Раду 2014 абраны народным паслом Украіны па партыйным спісе (№ 4 у спісе) ад Народнага фронту [15].
4 снежня 2014 галасамі 313 народных паслоў абраны Першым намеснікам Старшыні Вярхоўнай Рады Украіны. Як і старшыня Вярхоўнай Рады, В. Гройсман, А. Парубій падтрымаў Пастанову аб адмысловым парадку самакіравання на Данбасе, а таксама і праект змяненняў у Канстытуцыю адносна «дэцэнтралізацыі ўлады», які прадугледжвае гэты асаблівы парадак[16][17].
14 красавіка 2016 А. Парубій быў абраны Старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны. Ён смяніў на гэтай пасадзе Уладзіміра Гройсмана, які ўзначаліў Кабінет Міністраў Украіны.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн князя Яраслава Мудрага V ст. (23 чэрвеня 2009) — за вялікі асабісты ўклад у развіццё канстытуцыйных асноў ўкраінскай дзяржаўнасці, шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм у абароне канстытуцыйных правоў і свабод чалавека і грамадзяніна [18]
- Ордэн «За заслугі» III ст. (6 снежня 2006) — за вялікі асабісты ўклад у развіццё мясцовага самакіравання, шматгадовую добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм [19]
- Ганаровая грамата Прэзідэнта Украіны
Уласныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Провідна верства. Стаття Андрія Парубія про сучасну «українську еліту»
- Війна Росії проти України і світу // 6 серпня 2014, 10:43
програмна стаття про російську агресію проти України[20] (війна керованого хаосу, або гібридна, передбачає три стадії) та засоби протидії
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае дачку Ірыну.
Зноскі
- ↑ Андрій ПАРУБІЙ — уповноважений кандидата ў Президенти В. ЮЩЕНКА ў ЦВК(недаступная спасылка) (укр.)
- ↑ ЦВК зареєструвала Віктора Ющенка кандидатом у президенти України(недаступная спасылка) (укр.) УКРІНФОРМ
- ↑ ЗША гатовыя падаць фінансавую дапамогу Украіне // Руская служба Бі-бі-сі, 25.02.2014.
- ↑ «Мы чувствуем себя Украинской повстанческой армией ХХІ века» — командир Самообороны Майдана Архівавана 5 сакавіка 2014. // Четверта влада
- ↑ Пасол Парубі просіць Еўрапарламент змяніць свае рашэнне пра Бандэру
- ↑ Самаабарона Майдану ўзяла пад кантроль урадовы квартал — А.Парубій
- ↑ Парубій: Майдан сёння поўнасцю кантралюе Кіеў
- ↑ Снайперы на Майдане Незалежнасці стралялі з будынку філармоніі, — колішні глава СБУ Якіменка Архівавана 11 лютага 2015.
- ↑ Указ Президента України № 165/2014 Пра прызначэнне А.Парубія Пісарам РНБА Украіны
- ↑ Parubiy says anti-terrorist operation will continue as separatists in Luhansk, Donetsk reject Putin’s call to postpone referendum
- ↑ Парубій даручыў МУС узмацніць ахову ядзерных аб’ектаў
- ↑ Парубій даручыў СБУ разабрацца з расійскімі каналамі(недаступная спасылка)
- ↑ Парубій пацвердзіў, што пайшоў у адстаўку
- ↑ Пасада пісара РНБО пуставала вельмі доўга, да 15 снежня 2014 года, амаль паўгода
- ↑ Позачергові вибори народних депутатів україни 26 жовтня 2014 року. Протокол Центральної виборчої комісії про результати виборів народних депутатів україни у загальнодержавному багатомандатному виборчому окрузі. «10» листопада 2014 року Архівавана 10 снежня 2014.
- ↑ Поіменне голосування про проект Постанови про визначення окремих районів, міст, селищ і сіл Донецької та Луганської областей, в яких запроваджується особливий порядок місцевого самоврядування (№ 2374) — за основу та в цілому
- ↑ Поіменне голосування про проект Постанови про попереднє схвалення законопроекту про внесення змін до Конституції України щодо децентралізації влади (№ 2217а/П1) — в цілому
- ↑ Указ Президента України № 475/2009 від 23 червня 2009 року «Про відзначення державними нагородами України з нагоди Дня Конституції України»
- ↑ Указ Президента України № 1040/2006 від 6 грудня 2006 року «Про відзначення державними нагородами України»
- ↑ Война России против Украины и мира // Данкор онлайн. Суми
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 27 лютага 2014.
- Парубій Андрій Володимирович (6-е скликання) (укр.). // Сайт Вярхоўнай Рады Украіны. Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2013. Праверана 4 студзеня 2013.
- Парубій Андрій Володимирович (7-е скликання) (укр.). // Сайт Вярхоўнай Рады Украіны. Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2013. Праверана 4 студзеня 2013.
- Парубій Андрій Володимирович (укр.). // Довідник «Хто є хто в Україні».— Киев: «К. І. С.». Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2013. Праверана 4 студзеня 2013.
- Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны
- Старшыні Вярхоўнай Рады Украіны
- Нарадзіліся 31 студзеня
- Нарадзіліся ў 1971 годзе
- Нарадзіліся ў Львоўскай вобласці
- Члены партыі «Еўрапейская салідарнасць»
- Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 5 ступені
- Асобы
- Сакратары СНБА Украіны
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VI склікання
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VII склікання
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VIII склікання
- Члены УА «Бацькаўшчына»
- Удзельнікі Еўрамайдана
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны IX склікання
- Члены СНБА Украіны