Перайсці да зместу

Андрэй Міхайлавіч Данілка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Данілка
Андрій Данилко
Імя пры нараджэнні укр.: Андрій Михайлович Данилко
Род дзейнасці спявак, комік, вядучы, аўтар песень, кінакампазітар, рэжысёр, сцэнарыст, гумарыст, акцёр, тэлевядучы, паэт, паэт-песеннік, парадыст, студыйны музыкант
Дата нараджэння 2 кастрычніка 1973(1973-10-02)[1] (51 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Бацька Міхаіл Сямёнавіч Данілка
Маці Святлана Іванаўна Волкава
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
Народны артыст Украіны Заслужаны артыст Украіны Залаты грамафон
Сайт serduchka.mamamusic.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Міхайлавіч Данілка (псеўданім Верка Сярдзючка) (укр.: Андрі́й Миха́йлович Дани́лко; 2 кастрычніка 1973, Палтава) — украінскі артыст-травесці, спявак, тэлевядучы, акцёр і гумарыст. Народны артыст Украіны (2008).

Вобраз Веркі Сярдзючкі

[правіць | правіць зыходнік]

Верка Сярдзючка — сцэнічны вобраз і псеўданім Андрэя Міхайлавіча Данілкі, прыдуманы ім у 1989 годзе і актыўна выкарыстоўваецца з 1993 года. Верка Сярдзючка стала шырока вядомым персанажам пасля выхаду на тэлеканале ТБ-6 украінскага ток-шоу «СВ-шоу» (першапачаткова на канале 1+1), дзе Сярдзючка выступала ў ролі правадніцы спальнага вагона. Гэта дагледжаная, грудастая жанчына з рэзкім голасам і грубымі манерамі. Размаўляе на суржыку.

З восені 2008 года на тэлеканале «Украіна» штотыдзень выходзіла ў эфір «Шоу Веркі Сярдзючкі».

  • 2000 год. Кубак імя Аркадзя Райкіна на фестывалі «Кубак гумару» за персанаж Сярдзючку.
  • 2003 год — «Залаты грамафон» за песню «Яне зразумела»
  • 2004 год — «Залаты грамафон» за песні «Чыта-дрыта» і дуэт з Глюкоzай «Жаніха жадала»
  • 2008 год. Прэзідэнт Украіны Віктар Андрэевіч Юшчанка прысвойвае званне Народнага артыста Украіны.
  • 2011 год — «Залаты грамафон» за песню «Дольчэ Габана»

Грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Восенню 2022 года выставіў на аўкцыён Sotheby’s свой набыты раней Rolls-Royce Silver Shadow 1974 года, які належаў Фрэдзі Мэрк’юры[2]. 5 лістапада 2022 года аўтамабіль быў прададзены на аўкцыёне за 250 000 фунтаў стэрлінгаў (11 мільёнаў грыўняў), усе 100 % выручаных сродкаў па рашэнні Андрэя Данілкі пайшлі на будаўніцтва новага сучаснага цэнтра рэабілітацыі і пратэзаванне пацярпелых на вайне ўкраінцаў на Львоўшчыне.

Зноскі