Перайсці да зместу

Андрычаў інстытут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будынак Андрычава інстытута

Андрычаў інстытут (сербск.: Андрићев институт) — элітны інстытут грамадскіх навук, мастацтва і літаратуры, адкрыты ў горадзе Андрычград (Рэспубліка Сербская, Боснія і Герцагавіна) 28 чэрвеня 2013 года[1]. Атрымаў імя ў гонар легендарнага югаслаўскага пісьменніка Іва Андрыча. Інстытут функцыянуе як бюджэтная ўстанова на сродкі Рэспублікі Сербскай і Сербіі.

Дырэктарам інстытута з'яўляецца рэжысёр Эмір Кустурыца. У камітэт кіравання ўваходзяць Алег Айрапетаў, Святазар Раяк, Міраслаў Перышыч, Пяро Сіміч, Іван Абрадавіч[2]. У складзе інстытута ёсць ўласная бібліятэка.

Інстытут быў зарэгістраваны ва Усходнім Сараева акруговым судом 20 чэрвеня 2013 года[3]. У складзе інстытута дзейнічаюць:

  • Аддзяленне гісторыі
  • Аддзяленне літаратуры
  • Аддзяленне ўсходазнаўства
  • Аддзяленне кінематографа
  • Аддзяленне сродкаў масавай інфармацыі

З 1 снежня 2014 года дзейнічае Міжнародны навуковы камітэт Аддзялення гісторыі; спецыяльна была заснаваная праграма мерапрыемстваў інстытута, прысвечаных пачатку Першай сусветнай вайны. Навуковы камітэт вызначае тэмы і змест нумароў штомесячнага часопіса «Историјске свеске». Усе выпускі ў электроннай форме даступныя на сайце Андрычава інстытута[4]. Аддзяленнем сродкаў масавай інфармацыі выпускаецца часопіс «Іскра»[5].

Інстытут уручае з 2016 года прэмію імя Іва Андрыча за лепшы раман і сукупную літаратурную дзейнасць.

  • У 2016 годзе лаўрэатамі прэміі сталі Уладзімір Кецманавіч за раман «Усама» і Матия Бечкавіч за сукупную літаратурную дзейнасць і кнігу «Тры паэмы»[6][7].
  • У 2017 годзе лаўрэатамі прэміі сталі Душан Ковачэвіч за сукупную літаратурную дзейнасць і драму «Гіпноз адной любові», а таксама Захар Прылепін за раман «Прыстанак» і зборнік «Сем жыццяў»[8][9][10].

Зноскі