Амулій
Выгляд
Аму́лій Сі́львій (лац.: Amulius Silvius) — легендарны цар Альба-Лонгі (у Лацыі).
Паводле легенды, Амулій пазбавіў улады свайго старэйшага брата Нумітара; асцерагаючыся помсты, ён забіў яго сына, а дачку Рэю Сільвію зрабіў вясталкай. У Рэі Сільвіі, аднак, нарадзіліся ад бога Марса блізняты Ромул і Рэм — легендарныя заснавальнікі Рыма, якія зрынулі і забілі Амулія, а Нумітара зноў зрабілі царом.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Conrad Trieber: Zur Kritik des Eusebios. I. Die Königstafel von Alba Longa. In: Hermes 29. Bd., H. 1 (1894), S. 124—142