Перайсці да зместу

Амбуаз (замак)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Амбуаз
фр.: Château d'Amboise
47°24′47″ пн. ш. 0°59′09″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль Інтэрнацыянальная готыка
Сайт chateau-amboise.com
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Амбуаз (фр.: Château d'Amboise) — замак, які месціцца ў горадзе Амбуаз у даліне Луары ў Францыі.

Канфіскаваны з прыватнай уласнасці каралём у XV стагоддзі, ён стаў упадабанай каралеўскай рэзідэнцыяй і быў значна перабудаваны. Кароль Карл VIII памёр у замку ў 1498 годзе пасля ўдару галавой аб дзвярную перамычку. З другой паловы XVI стагоддзя замак прыйшоў у заняпад, і большасць унутраных пабудоў пазней былі знесены, але некаторыя ацалелі і былі адноўлены разам са знешнім абарончым контурам з вежаў і сцен. Ён быў прызнаны гістарычным помнікам Міністэрствам культуры Францыі ў 1840 годзе.

У замкавай капліцы знаходзіцца пахаванне Леанарда да Вінчы.