Аляксей Анатолевіч Бага
Поўнае імя | Аляксей Анатолевіч Бага | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
4 лютага 1981[1] (43 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 176 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Сокал | |||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Аляксей Бага (нар. 4 лютага 1981, Барысаў, Беларуская ССР, СССР) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У ццяперашні час працуе галоўным трэнерам расійскага клуба «Сокал» з Саратава.
Малодшы брат, Дзмітрый Бага, таксама футбаліст.
Гульнявая кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец футбольнай школы «Змена» (Мінск). Першы трэнер — Мікалай Мікалаевич Ядалаў. Дэбют у прафесійным футболе Аляксея адбыўся ў жніўні 1998 года ў складзе БАТЭ ў родным Барысаве ў гульні супраць мазырскай «Славіі». Бага выйшаў на замену замест Леаніда Лагуна, а каманда выйграла 2:0[2].
У наступным сезоне ён правёў толькі адну гульню, у сезоне 2000 — 13, а ў сезоне 2001 — ужо 25. Так паступова Бага стаў іграком асноўнага складу БАТЭ. У Барысаве Аляксей выступаў да 2006 года. У складзе БАТЭ выйграваў чэмпіёнскі тытул у 2002 годзе, сярэбраныя медалі чэмпіянатаў 2000, 2003 і 2004, а таксама бронзавы медаль першынства 2001 года. Тройчы — у 2002, 2003 і 2004 гадах — уваходзіў у спіс найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі. Быў капітанам маладзежнай (U-21) зборнай Беларусі, якая ўпершыню ў гісторыі згуляла на чэмпіянаце Еўропы ў 2004 годзе.
У 2007 годзе перайшоў в латвійскую «Даўгаву» з Даўгаўпілса, але ў 2008 годзе вярнуўся ў Беларусь, дзе гуляў у брэсцкім «Дынама». З-за частых пашкоджанняў вырашыў скончыць кар’еру футбаліста і стаць трэнерам. Усяго на рахунку абаронцы 176 гульняў, 17 галоў і 5 галявых перадач у беларускай Вышэйшай лізе.
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2004 годзе Аляксей, які ў той час яшчэ быў іграком, паспяхова скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры па спецыяльнасці «трэнер по футболе» і атрымаў права на трэнерскую дзейнасць. З 2011 года працаваў у трэнерскім штабе БАТЭ[3]. У 2012—2013 гадах уваходзіў у трэнерскі штаб маладзёжнай (U-21) зборнай Беларусі, дапамагаючы Аляксею Вяргеенку[4].
У 2018 годзе навучаўся на трэнерскую катэгорыю УЕФА PRO[5], у студзені 2019 года атрымаў ліцэнзію катэгорыі PRO[6].
2018 год пачаў у якасці старшага трэнера БАТЭ. Пасля таго, як Алег Дулуб пакінуў пасаду галоўнага трэнера[7], прайграўшы гульні за Суперкубак і Кубак Беларусі брэсцкаму «Дынама», быў пастаўлены выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера каманды[8].
Першая гульня пад кіраўніцтвам новага трэнера атрымалася паспяховай. БАТЭ выйграў прынцыповы матч супраць «Гомеля» з лікам 3:0, прадэманстраваўшы даволі атакуючы футбол[9]. На прэс-канференцыі пасля сустрэчы Бага адзначыў: «Я магу сказаць, што нам патрэбны баланс, тры добрых забіўных форварда ці яшчэ што-небудзь. Але мне патрэбны футбол, пасля якога мы з Андрэем Вашкевічам дададзім тры ачкі ў графу „ачкі“»[10].
Аляксей Анатолевіч вярнуў каманду на пераможны шлях у чэмпіянаце Беларусі і вывеў яе ў групавы этап Лігі Еўропы. Пасля гэтага ён з выканаўцы абавязкаў стаў паўнапраўным трэнерам БАТЭ[11]. За першыя сто дзён на пасадзе галоўнага трэнера каманда згуляла 16 гульняў (10 перамог, 4 нічыіх і 2 паразы з розніцай галоў 25-16[12].
4 лістапада на «Барысаў-Арэне» БАТЭ перамог «Нёман» 1:0[13] і заваяваў 15-ы тытул чэмпіёнаў Беларусі. Для Багі ён стаў першым у якасці галоўнага трэнера. «Мы стрымалі слова і зрабілі тое, аб чым марыў Анатоль Капскі» — сказаў Бага пасля гульні[14].
У сезоне 2019 БАТЭ не выйграў аніводнага трафея, саступіўшы ў Суперкубку і чвэрцьфінале Кубка Беларусі, а ў чэмпіянаце барысаўскі клуб стаў другім, прапусціўшы наперад брэсцкае «Дынама». У снежні 2019 года Бага па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ[15].
Пасля зыходу з БАТЭ меў некалькі варыянтаў працягу трэнерскай кар’еры, у выніку ў студзені 2020 года стаў галоўным трэнерам вільнюскага «Жальгірыса»[16]. Упершыню за чатыры гады прывёў клуб да чэмпіёнства. У снежні 2020 года пакінуў «Жальгірыс»[17].
У студзені 2021 года быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці галоўнага трэнера казахстанскага «Актабэ»[18], аднак ужо ў маі пасля шэрагу няўдалых матчаў пакінуў пасаду[19]. У верасні 2021 года ўзначаліў салігорскі «Шахцёр»[20], які прывёў да перамогі ў чэмпіянаце Беларусі. Па заканчэнні сезона ў снежні 2021 года пакінуў салігорскі клуб[21].
30 снежня 2021 года было абвешчана аб прызначэнні Багі галоўным трэнерам азербайджанскага «Сумгаіта»[22]. Па выніках сезона 2021/22 клуб захаваў месца ў элітным дывізіёне, але сезон 2022/23 пачаў няўдала, пасля сямі матчаў маючы 3 ачкі і займаючы перадапошняе месца. У верасні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Сумгаіт»[23].
У снежні 2022 года зноў стаў галоўныў трэнерам салігорскага «Шахцёра»[24]. У маі 2023 года «Шахцёр» па выніках справы аб дагаварных матчах быў пазбаўлены 35 ачкоў у чэмпіянаце і болей не прэтэндаваў на высокія месцы, многія ігракі хутка пакінулі клуб, аднак Бага застаўся на чале каманды, дапамог ёй скончыць чэмпіянат з дадаткай колькасцю ачкоў і застацца ў Вышэйшай лізе. У снежні 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў салігорскі клуб[25] і хутка стаў галоўным трэнерам саратаўскага «Сокала» з другога дывізіёна Расіі[26].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Aleksey Baga // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 29.08.1998. БАТЭ — Славия — 2:0 (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт барысаўскага БАТЭ. Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020.
- ↑ Алексей Бага: Вернулся домой (руск.). football.by (13 студзеня 2011). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ Футбол. Алексей Вергеенко пройдет стажировку в БАТЭ (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (2 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2013. Праверана 1 лістапада 2018.
- ↑ В рамках обучения на тренерскую лицензию PRO (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт барысаўскага БАТЭ (16 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2017.
- ↑ Бага получил лицензию категории PRO (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ БАТЭ назвал причины увольнения главного тренера (руск.). sputnik.by (4 чэрвеня 2018). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ Алексей Бага назначен исполняющим обязанности главного тренера БАТЭ (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (4 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2018.
- ↑ БАТЭ — Гомель — 3:0 (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт барысаўскага БАТЭ. Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2018.
- ↑ Бага начал с победы (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Алексей Бага утвержден главным тренером белорусского БАТЭ (руск.). rsport.ria.ru (18 жніўня 2018). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ Алексей Бага — 100 дней у руля БАТЭ (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт барысаўскага БАТЭ (12 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2018.
- ↑ БАТЭ — Нёман — 1:0 (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт барысаўскага БАТЭ. Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2018.
- ↑ "Сдержали слово" (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт барысаўскага БАТЭ (4 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2018.
- ↑ Официально: Алексей Бага покинул пост главного тренера БАТЭ (руск.). football.by (19 снежня 2019). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ Официально: Алексей Бага - главный тренер вильнюсского "Жальгириса" (руск.). football.by (19 студзеня 2020). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ Официально: Алексей Бага ушел из "Жальгириса" (руск.). football.by (21 снежня 2020). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ Алексей Бага - главный тренер "Актобе" (руск.). football.by (21 студзеня 2021). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ "Премьер-лига не прощает". Алексей Бага покинул "Актобе" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (5 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2021. Праверана 29 чэрвеня 2021.
- ↑ "Шахтер" объявил о назначении Алексея Баги на пост главного тренера (руск.). football.by (21 верасня 2021). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ "Я решил, что так будет лучше". Алексей Бага покинул "Шахтер" (руск.). football.by (1 снежня 2021). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ Алексей Бага возглавил азербайджанский "Сумгаит" (руск.). football.by (30 снежня 2021). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ "Сумгаит" расстался с Алексеем Багой (руск.). football.by (21 верасня 2022). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ "Шахтер" официально представил Алексея Багу в качестве главного тренера (руск.). football.by (21 снежня 2022). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ Алексей Бага покинул «Шахтер» (руск.). Афіцыйны сайт салігорскага «Шахцёра» (11 снежня 2023). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ Алексей Бага возглавил команду-аутсайдера российского Д2 (руск.). football.by (12 снежня 2023). Праверана 12 снежня 2023.
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 4 лютага
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаве
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК РШВСМ-Алімпія
- Ігракі ФК Даўгава Даўгаўпілс
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры ФК БАТЭ
- Трэнеры ФК Жальгірыс Вільнюс
- Трэнеры ФК Актабэ
- Трэнеры ФК Шахцёр Салігорск
- Трэнеры ФК Сумгаіт
- Трэнеры ФК Сокал Саратаў
- Выпускнікі БДУФК