Перайсці да зместу

Аляксандр Эдвардавіч Мяйштовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Эдвардавіч Мяйштовіч
польск.: Aleksander Meysztowicz
Равіч
Равіч
Нараджэнне 8 снежня 1864(1864-12-08)[1]
Смерць 14 лютага 1943(1943-02-14)[1] (78 гадоў)
Месца пахавання
Дзейнасць палітыка[2]
Узнагароды
камандор з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Мяйштовіч (польск.: Aleksander Meysztowicz; 8 снежня 1864 — 14 лютага 1943, Рым) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі і Польшчы.

Нарадзіўся ў Ковенскай губерні Расійскай імперыі ў сям’і землеўласнікаў. Віцэ-старшыня Ковенскага таварыства сельскай гаспадаркі (1900—1904). Шматгадовы старшыня Віленскага зямельнага банка.

Дэпутат (1909—1917) ад Ковенскай губерні ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі, дзе ўваходзіў у склад дэпутацкай групоўкі «Кола Літвы і Русі» ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі.

Ад імя Юзафа Пілсудскага старшыня (1921—1922) Часовай урадавай камісіі Сярэдняй Літвы.

У міжваеннай Польшчы быў міністрам юстыцыі (1926—1928) у кабінетах Юзафа Пілсудкага і Казіміра Бартэля.

У 1905—1911 гг. быў прыхільнікам ідэй «краёвасці» (і фінансаваў выданне газеты «Kurier Litewski» краёўцаў), у 1911—1918 гг. быў прыхільнікам ідэй Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі, у 1918—1939 гг. быў адным з лідараў «віленскіх кансерватараў».

У 1939 г. выехаў у Рым.

Прозвішча «Мяйштовіч» ад балцка-літоўскага аднаасноўнага антрапоніма Mеištas. Такое прозвішча вядомае і ў сучаснай літоўскай антрапаніміі.

Утворанае ад Mei- з дапамогай антрапанімічнага пашыральніка -št-. Асобна гэтая аснова ў літоўскіх прозвішчах Mejus, Mejys.

Такой жа структуры старыя балцка-літоўскія аднаасноўныя антрапонімы (даўнейшыя імёны), ад якіх тапонімы Войштавічы, Норшты (< Vai-št’as, Nor-št’as). Асновы Mei-, Vai-, Nor- вядомыя як асновы ў двухасноўных балцка-літоўскіх імёнах (тыпу Vai-nor’as).

Вядомы тапонім Мяйшты (каля Івянца) таго ж іменнага паходжання.

Зноскі

  1. а б Aleksander Michał Marian Meysztowicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  • Jurkowski, R. Sukcesy i porażki. Ziemiaństwo polskie Ziem Zabranych w wyborach do Dumy Państwowej i Rady Państwa 1906—1913 / R. Jurkowski. — Olsztyn: WUWM Olsztyn, 2009. — 550 s.
  • Jurkowski, R. Ziemiaństwo polskie Kresów Północno-Wschodnich 1864—1904. Działalność społeczno-gospodarcza / R. Jurkowski. — Warszawa : Przegląd Wschodni, 2001. — 606 s.
  • Szpoper, D. Sukcesorzy Wielkiego Księstwa. Myśl polityczna i działalność konserwatystów polskich na ziemiach litewsko-białoruskich w latach 1904—1939 / D. Szpoper. — Gdańsk : Arche, 1999. — 357 s.