Альфвенаўскія хвалі
Выгляд
Альфвенаўскія хвалі — папярочныя магнітагідрадынамічныя плазменныя хвалі, якія распаўсюджваюцца ўздоўж сілавых ліній магнітнага поля. Выклікаюцца нізкачастотнымі электрамагнітнымі хвалямі ў плазме, якія распаўсюджваюцца ўздоўж пастаяннага магнітнага поля[1]. Пры гэтым плазма таксама прыходзіць у рух за кошт энергіі электрамагнітнага поля, што прыводзіць да шматразовага паніжэння хуткасці распаўсюджвання хвалі. Названы ў гонар шведскага астрафізіка Х. Альфвена, які прадказаў у 1942 годзе іх існаванне. Хуткасць распаўсюджвання такіх хваль даецца формулай[2]:
Адыгрываюць важную ролю ў іанасферах Зямлі, Сонца і іншых астранамічных аб'ектаў.
Зноскі
- ↑ Элементарная фізіка плазмы 1969, с. 161.
- ↑ Элементарная фізіка плазмы 1969, с. 162.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- W. Gekelman, S. Vincena, B. Van Compernolle, G. J. Morales, J. E. Maggs, P. Pribyl, and T. A. Carter The many faces of shear Alfvén waves(англ.) // Phys. Plasmas. — 2011. — Vol. 18. — P. 055501. — DOI:10.1063/1.3592210
- Арцимович Л. А. Элементарная физика плазмы. — 3-е изд. — М.: Атомиздат, 1969. — 189 с.