Перайсці да зместу

Алена Сяргееўна Агарэлышава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Сяргееўна Агарэлышава
Род дзейнасці грамадская дзяячка
Дата нараджэння 25 снежня 1987(1987-12-25) (36 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар

Алена Сяргееўна Агарэлышава (нар. 25 снежня 1987, Мінск) — беларуская грамадская актывістка, магістарка сацыялогіі, кіраўніца (2018—2020) і выкладчыца гендарнай канцэнтрацыі ў Еўрапейскім каледжы Liberal Arts у Беларусі (Мінск), трэнерка і распрацоўшчыца адукацыйнага курса «Агенты змен супраць хатняга гвалту» ў Беларускай асацыяцыі маладых хрысціянскіх жанчын[1].

Даследчыца ў галіне сацыялогіі, антрапалогіі па праблемах гендару, цялеснасці, індустрыі моды і стылю, рэалізацыі правоў ЛГБТК. Займаецца распрацоўкай і кіраўніцтвам праектаў у грамадскіх арганізацыях.

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя» і Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у галіне гендарных даследаванняў. Працавала ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі малодшай навуковай супрацоўніцай, менеджаркай праектаў ва ўстанове «Новая Еўразія»[2].

Пачынаючы са студэнцкага часу, Алена Агарэлышава пашырала веды і досвед па некалькіх дадатковых кірунках: у 2009 годзе — міжнародны курс па праектнаму менеджменту ад Брытанскага cавета «Intercultural Navigators», у 2010 — стажыроўка PR ад Інстытута па сувязях з грамадскасцю (Institute of Public Relations). У 2011—2012 гадах праходзіла стажыроўку ў Інстытуце дызайну імя Мохай-Надзь (Moholy-Nagy Művészeti Egyetem, Венгрыя), у 2016 — ва Універсітэце Сёдэрторн на кафедры гендару (Södertörns högskola, Швецыя).

У 2010—2014 гадах працавала журналісткай і менеджаркай на сайце «Альтэрнатыўная моладзевая платформа»[3].

У 2013—2014 гадах была даследчыцай і каардынатаркай праектаў Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (Коўна—Мінск).

З 2014 годзе пасля адукацыйнага курсу ў Беларускім моладзевым грамадскім аб’яднанні «Новыя твары»[4] атрымала сертыфікат трэнера па форум-тэатры.

У 2017 годзе выдатна скончыла гендарную магістратуру ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.

У 2017 годзе была трэнеркай першага ў Баранавічах жаночага беларуска-нямецкага фэсту «RaCAMAha»[5].

Займалася даследаваннямі па праблемах прэзентацыі ў сучасным грамадстве людзей з анкалагічнымі дыягназамі і асабліва жанчын з ракам грудзей. Удзельнічала 9-18 чэрвеня 2017 года ў інтэрактыўным праекце па гэтым пытанні — «Забараніць немагчыма(е)»[6] з выступам «Анкацела — (не)нарматыўнае цела»[7].

У 2017—2018 гадах была нацыянальнай кансультанткай ЮНІСЕФ у Беларусі[8].

У 2018 годзе працавала праектнай менеджаркай і каардынатаркай «Фэста квір-кіно DOTYK»[9], таксама як каардынатарка дзейнічала ў Community Centre для ЛГБТК+ і іх блізкіх[10]

У 2018—2020 гадах была кіраўніцай гендарнай канцэнтрацыі ў Еўрапейскім каледжы Liberal Arts у Беларусі (Мінск).

Выбраныя публікацыі Алены Агарэлышавай

[правіць | правіць зыходнік]
  • Огорелышева Е. С. Женщины и наука. Положение женщин в структуре высших учебных заведений // Соціальні практики формування ґендерної чутливості й толерантності / Матеріали Всеукраїнської науково-практичної конференції з міжнародною участю, м. Черкаси, 1-3 грудня 2016 р. / упорядник Н. І. Земзюліна — Черкаси: Чабаненко Ю., 2016. — 192 c.
  • Огорелышева Е. С. Контракт с правом на битье: домашнее насилие в отношении женщин // Роль женщины в развитии современной науки и образования : сборник материалов Международной научно-практической конференции, 17-18 мая 2016 г., Минск / БГУ ; редкол.: И. В. Казакова, А. В. Бутина, И. В. Олюнина. — Минск : БГУ, 2016.
  • Огорелышева Е. Онкотело — (не)нормативное тело. (Транскрипт доклада)[7]
  • Алена Агарэлышава. Вобраз і медыум: паміж навукай і відовішчам. Рэцэнзія на кнігу Сарна А. Образ и медиум: визуальный текст в массовой коммуникации: сборник статей (2012) // Палітычная сфера, № 21 (2), 2013. Інтэлектуальная сітуацыя. С. 148—154.
  • Aharelysheva, A. Visual map of Hungarian designers’ brands / A. Aharelysheva // Analysis of International Visegrad Fund — 2011.
  1. ИВКА Беларусь/YWCA Belarus Архівавана 22 красавіка 2019.
  2. Новая Евразия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2021. Праверана 29 красавіка 2019.
  3. Альтэрнатыўная Моладзевая Платформа
  4. БМОО «Новые лица» Архівавана 2 мая 2019.
  5. «RaCAMAha» — женский беларусско-немецкий фестиваль (руск.). MAKEOUT — Журнал про гендер и сексуальность. Праверана 8 лістапада 2023.
  6. Интерактивный проект ECLAB: «Запретить невозможно(е)» (руск.). MAKEOUT — Журнал про гендер и сексуальность. Праверана 8 лістапада 2023.
  7. а б Онкотело — (не)нормативное тело (руск.). MAKEOUT — Журнал про гендер и сексуальность. Праверана 8 лістапада 2023.
  8. ЮНИСЕФ в Беларуси
  9. ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ DOTYK 2018(нявызн.). Праверана 8 лістапада 2023.
  10. Community Centre для ЛГБТК+ і іх блізкіх(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2020. Праверана 29 красавіка 2019.