Перайсці да зместу

Александрас Папагас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Александрас Папагас
Αλέξανδρος Παπάγος
Прэм’ер-міністр Грэцыі
19 лістапада 1952 — 4 кастрычніка 1955
Папярэднік Дзімітрыяс Кіўсопулас
Пераемнік Канстанцін Караманліс

Нараджэнне 9 снежня 1883(1883-12-09)[1][2]
Смерць 4 кастрычніка 1955(1955-10-04)[1][2] (71 год)
Бацька Leonidas Papagos[d]
Дзеці Leonidas Papagos[d]
Веравызнанне Праваслаўны
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Сухапутныя войскі Грэцыі[d]
Званне фельдмаршал
Бітвы
Узнагароды
Knight Grand Cross of the Order of the British Empire
Ордэн Ганаровага легіёна
Воінскі медаль ваенны крыж 1939—1945 гадоў Grand Cross 1st class of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany Вялікі крыж ордэна Збавіцеля Grand Cross of the Military Order of the Tower and Sword Вялікі крыж ордэна Аранскіх-Насау Gold Cross of Valour
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алекса́ндрас Леаніду Папа́гас (Αλέξανδρος Παπάγος; 9 снежня 1883, Афіны, Грэцыя — 4 кастрычніка 1955, Афіны) — грэчаскі ваенны і палітычны дзеяч. Прэм’ер-міністр Грэцыі з 19 лістапада 1952 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Ваеннай акадэміі (Брусель), кавалерыйскай школе ў Іпры, у арміі з 1906 года. У першую Балканскую вайну — афіцэр Генштаба, ваяваў у Македоніі. Як раяліст, звольнены ў 1917 годзе, пасля аднаўлення манархіі вернуты ў рады ўзброеных сіл, ваяваў у Малой Азіі супраць тураккавалерыі), ізноў звольнены ў 1922 года, адноўлены ў 1927 годзе.

У 1934 годзе — камандуючы корпусам, у 19351936 гадах — міністр абароны, на гэтай пасадзе аказаў садзейнічанне рэстаўрацыі манархіі, у 1936—1940 гады — начальнік генштаба, у 1940—1941 гады — Галоўнакамандуючы падчас Італа-грэчаскай вайны 1940—1941 гадоў.

У 19491951 гады зноў Галоўнакамандуючы (у грамадзянскай вайне з камуністычным рухам), адзіны ў XX стагоддзі грэчаскі палкаводзец, які атрымаў вышэйшае воінскае званне ў УС Грэцыі — стратарх (28 кастрычніка 1949 года), якое адпавядала званню фельдмаршала.

Займаў пасаду Прэм’ер-міністра да сваёй смерці.

Аўтар кнігі «The battle for Greece» («Бітва за Грэцыю»). У яго гонар названы раён Папагу ў горадзе Афіны, дзе знаходзіцца Міністэрства абароны.

Зноскі

  1. а б Alexandros Papagos // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Alexandros Papagos // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]