Аксіёма Архімеда
Выгляд
Аксіёма Архімеда — аксіёма, якая зводзіцца да таго, што пры паўтарэнні дастатковай колькасці разоў меншага з двух зададзеных адрэзкаў можна атрымаць адрэзак, большы за большы з іх (сфармулявана Архімедам). Адносіцца таксама да плошчаў, аб’ёмаў, лікаў і інш.
У агульным выпадку, калі A і B — два значэнні адной і той жа велічыні і A < B, можна заўсёды знайсці такі цэлы лік m, што Am > B; на гэтым заснаваны працэс паслядоўнага дзялення ў арыфметыцы і геаметрыі.
У XIX ст. выявілася існаванне т.зв. неархімедавых велічынь, у дачыненні да якіх аксіёма Архімеда не выконваецца (напр., вектары, для якіх паняцце няроўнасці страчвае сэнс).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архімеда Аксіёма // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).