Азіяцкія гульні
Азіяцкія гульні — спартыўнае спаборніцтва, якое праводзіцца кожныя чатыры гады сярод атлетаў з усіх краін Азіі з 1951 года. Гульні рэгулююцца пад наглядам Міжнароднага алімпійскага камітэта. Медалі прысуджаюцца ў кожным відзе спорту: залаты — за першае месца, сярэбраны — за другое, бронзавы — за трэцяе.
Спаборніцтвы пачынаюцца Нацыянальным Алімпійскім камітэтам, якія прадстаўляюць сваю краіну. Дзяржаўны сцяг і гімн суправаджаюць цырымонію ўзнагароджання. Выкарыстоўваюцца табліцы, якія паказваюць колькасць медалёў, выйграных кожнай краінай. Выступаюць толькі прызнаныя дзяржавы, але некаторыя не суверэнныя дзяржавы таксама могуць удзельнічаць. Тайвань удзельнічае як «Кітайскі Тайбэй».
Пятнаццатыя летнія гульні праходзілі ў Досе — сталіцы Катара, з 1 па 15 снежня 2006 года. Шаснаццатыя летнія гульні прайшлі ў Гуанчжоў, у Кітаі з 12 па 27 лістапада 2010 г.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Азіяцкія гульні // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гульні на сайце Алімпійскага савета Азіі Архівавана 14 красавіка 2012. (англ.)