Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён
Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён (АЦР) — палітычны і эканамічны тэрмін, які пазначае краіны, размешчаныя па перыметры Ціхага акіяна і шматлікія астраўныя дзяржавы ў самым акіяне.
АТР аб'ядноўвае 58 краін і тэрыторый, часам да рэгіёна адносяць Непал, Манголію, Саюз М'янма, Індыю (гэтыя краіны на карце «58 краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна, асноўныя інтэграцыйныя групоўкі і іх узаемасувязь» зафарбаваны палосамі)[1]. На прасторы рэгіёна засяроджаны найбуйнейшыя інтэграцыйныя групоўкі, у тым ліку Азіяцка-Ціхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтва (АЦЭС), Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН), Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС) і ўдзельнікі буйных арганізацый: Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД), Еўразійская эканамічная супольнасць (ЕўрАзЭС), Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР), БРЫКС, G-20, G-8, E-7[2]. Яны цесна ўзаемазлучаны паміж сабой, шырока дыверсіфікаваны (Садружнасць нацый) ці спецыялізаваны (АПЕК).
Найбуйнейшымі гарадамі рэгіёна з'яўляюцца Шанхай, Ганконг, Сінгапур, Куала-Лумпур, Тайбэй, Сеул, Токіа, Лос-Анджэлес, Сідней, Мельбурн, Сан-Францыска, Сіэтл і Ванкувер. Штаб-кватэры шматлікіх міждзяржаўных і недзяржаўных арганізацый Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна размешчаны ў Ганалулу (Гаваі).
У рэгіёне прадстаўлена вялікая разнастайнасць эканомік і рэсурсаў: Ганконг, Тайвань і Сінгапур, якія дынамічна развіваюцца, высокія тэхналогіі Японіі, Карэі, Тайваня і захаду ЗША, прыродныя рэсурсы Аўстраліі, Канады, Філіпінаў і расійскага Далёкага Усходу, людскія рэсурсы Кітая і Інданезіі, высокая сельскагаспадарчая прадукцыйнасць Чылі, Новай Зеландыі, Філіпінаў і ЗША.
Шматлікія эканамісты мяркуюць, што з паступовым згасаннем старых індустрыяльных цэнтраў у Еўропе і на ўсходзе ЗША цэнтр сусветнай эканамічнай актыўнасці можа перамясціцца ў Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён.
Зноскі
- ↑ МАІ, МДУ і Ціхі акіян
- ↑ Сямёрка краін у стадыі развіцця ці краіны ў стадыі развіцця вялікай сямёркі (Emerging-7, E7), якая аб'ядноўвае эканомікі краін Расіі, Кітая, Індыі, Бразіліі, Мексікі, Інданезіі і Турцыі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Clausen, A. W. The Pacific Asian Countries: A Force For Growth in the Global Economy. Los Angeles: World Affairs Council, 1984. ED 244 852.
- Cleveland, Harlan. The Future of the Pacific Basin: A Keynote Address. New Zealand: Conference on New Zealand’s Prospects in the Pacific Region, 1983.