Адэскалькі
Адэскалькі Odescalchi | |
---|---|
Перыяд | з XIII стагоддзя[1] |
Радзіма | Кома, Ламбардыя, Італія |
Падданства | Італія |
Маёнткі | Брачана |
Адэскалькі Odescalchi на Вікісховішчы |
Адэскалькі (італ.: Odescalchi) — знатны італьянскі род, з якога выйшаў адзін Рымскі Папа і некалькі кардыналаў. У наш час глава сямейства носіць тытул князя Адэскалькі і Басана, герцага Сірміі, і з'яўляецца спадчынным магнатам Венгрыі і грандам Іспаніі[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова Адэскалькі пражывалі ў сваіх уладаннях у Кома, але затым атрымалі поспех у Рыме і Венгрыі. Лічыцца, што сямейства з'яўляецца нашчадкамі Джорджыа Адэскалькі (італ.: Giorgio Odescalchi), езуіта з Кома (1290 год). Пры гэтым разглядаюць дзве галіны сям'і Адэскалькі: у Джорджыа быў сын (італ.: Guidollo), у якога было двое дзяцей (італ.: Giannollo і італ.: Pietrollo). Апошні прадстаўнік асноўнага роду (ад старэйшага сына, Giannollo) Лівіа Адэскалькі памёр у 1713 годзе. Нашчадкі ж Pietrollo пераехалі ў Францыю, і лічыцца, што ўсе прадстаўнікі былі знішчаны падчас разні Варфаламееўскай ночы[1]. Род Адэскалькі, які і існуе дагэтуль, з'яўляецца вынікам шлюбу прадстаўнікоў сямействаў Адэскалькі і Эрба (італ.: Erba Odescalchi).
На радзіме Адэскалькі займаліся ліхвярствам, а пасля эпідэміі чумы ў 1630 годзе Адэскалькі вельмі ўзбагаціліся, скупаючы землі за бесцань. У XVII стагоддзі выхадзец з сям'і Адэскалькі, Бенедэта, стаў Рымскім Папам Інакенціем XI. Лічыцца, што ён быў дальнабачным адміністратарам, які паправіў фінансавае становішча папскай дзяржавы. Аднак ёсць меркаванне, што Бенедэта, нават стаўшы вялікім пантыфікам, кіраваў практычна ўсімі справамі сям'і. Да заслуг Бенедэта як главы сямейства Адэскалькі адносяць фінансавую падтрымку Аранскай дынастыі (сцвярджэнне Вільгельма III на англійскім прастоле ў 1689 годзе), падтрымку Габсбургаў (а менавіта імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Леапольда I) [2]. Пасля смерці Інакенція XI імператар, выражаючы сваю ўдзячнасць сямейству, перадаў Адэскалькі (на чале сямейства становіцца пляменнік Інакенція — Лівіа, італ.: Livio Odescalchi) зямельны надзел у Венгрыі (Сірміі)[3] і дараваў княжацкі тытул[4].
Эрба-Адэскалькі
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя сямейства ўзыходзіць да Энрыка Эрба (італ.: Enrico Erba), вікарыя Мілана ў 1165 годзе. У 1709 годзе Алесандра Эрба ажаніўся з Лукрэцыяй Адэскалькі, сястрой Інакенція XI. У 1714 годзе, пасля смерці Лівіа, Алесандра становіцца другім князем Адэскалькі і герцагам Сірміі (італ.: Duca di Syrmia ці Sirmio).
У XVIII стагоддзі герцагі Адэскалькі значна збяднелі і былі вымушаны распрадаць частку сваіх уладанняў.
Прадстаўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Лівіа Адэскалькі (італ.: Livio Odescalchi, пам. 1620) — венецыянскі банкір, бацька Бенедэта Адэскалькі[5].
- Бенедэта Адэскалькі (1611—1689) — 240-ы Папа Рымскі Інакенцій XI.
- Лівіа I Адэскалькі (італ.: Livio Odescalchi, 1658—1713) — кандыдат на польскі прастол у 1697 годзе, пляменнік Бенедэта Адэскалькі.
- Бенедэта Эрба-Адэскалькі (італ.: Benedetto Erba Odescalchi, 1679—1740) — архібіскуп Мілана, кардынал з 1713 года[6].
- Антоніа Эрба-Адэскалькі (1712—1762) — архібіскуп Ніцы, генеральны вікарый Рыма ў 1759—1762 гады[6].
- Карла Адэскалькі (1785—1841) — архібіскуп Ферары, генеральны вікарый Рыма ў 1834—1838 гады[7].
Уладанні
[правіць | правіць зыходнік]Да ўладанняў сям'я Адэскалькі адносяцца:
- замак Брачана, пабудаваны ў XIII стагоддзі князямі Арсіні. Замак быў набыты Лівіем Адэскалькі ў 1696 годзе і дагэтуль знаходзіцца ва ўладанні нашчадкаў.
- палацца Адэскалькі (італ.: Palazzo Odescalchi) у Рыме (на Piazza dei Santi Apostoli, 80).
Зноскі
- ↑ а б в Odescalchi (італ.)(недаступная спасылка). Soggetto produttore - Famiglia. SIUSA (Sistema Informativo Unificato per le Soprintendenze Archivistiche). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2022. Праверана 21 лютага 2011.
- ↑ Archivio di Stato di Roma, Fondo Odescalchi, XXIIA 13, с 265; XXIIIA 2, cc. 52, 59, 105, 139, 168—169, 220, 234, 242; XXVII В 6, N. 11; XXXIII A 1, cc. 194, 331.
- ↑ Gueze R. Livio Odescalchi e il ducato del Sirmio, in: Venezia, Italia e Ungheria fra Arcadia e illuminismo, a cura di B. Kopeczi e P. Sarkozy. — Budapest, 1982. — С. 45—47.
- ↑ Archivio di Stato di Roma, Fondo Odescalchi, App. 38, N 1, 5, 9, 13.
- ↑ Innocenzo XI — Benedetto Odescalchi (1611-1689) (італ.)(недаступная спасылка). Biografie. Cronologia. Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2012. Праверана 21 лютага 2011.
- ↑ а б Consistories for the creation of Cardinals 18th Century (1700-1799) (англ.). The Cardinals of the Holy Roman Church. Florida International University. Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2012. Праверана 21 лютага 2011.
- ↑ Consistories for the creation of Cardinals 19th Century (1800-1903) (англ.)(недаступная спасылка). The Cardinals of the Holy Roman Church. Florida International University. Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2012. Праверана 21 лютага 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Адэскалькі на Вікісховішчы |
- Original 1922 Almanach de Gotha (edited by Justice Perthes) entry for the Odescalchi family (англ.), спасылка на генеалагічную даведку сямейства Адэскалькі.
- Odescalchi (англ.), радавод роду ад Лівія Адэскалькі.