Перайсці да зместу

Агнія Львоўна Барто

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Агнія Львоўна Барто
руск.: Агнесса Львовна Барто
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні руск.: Агнесса Львовна Волова
Дата нараджэння 4 (17) лютага 1901[1] ці 17 лістапада 1906(1906-11-17)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 красавіка 1981(1981-04-01)[3][2]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Муж Andrey Shcheglyayev[d] і Pavel Nikolaevič Barto[d]
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, перакладчыца, дзіцячая пісьменніца, сцэнарыст, пісьменніца, радыёвядучы, балерына, turner
Гады творчасці з 1925
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Жанр паэзія і сцэнарый
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 2-й ступені Ленінская прэмія прэмія імя Х. К. Андэрсана
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агнія Львоўна Барто (руск.: А́гния Льво́вна Барто́, 4(17) лютага 1906, Масква — 1 красавіка 1981, там жа) — савецкая дзіцячая паэтка, пісьменніца, кінасцэнарыстка, радыёвядучая. Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1950) і Ленінскай прэміі (1972).

Пісала пераважна для дзяцей. Зборнік вершаў «Браткі» (1928), «Хлопчык наадварот» (1934), «Лялькі» (1936), «Снягір» (1939), «Вершы дзецям» (1949; Дзяржаўная прэмія СССР 1950), «Я расту» (1968), «За кветкамі ў зімовы лес» (1970; Ленінская прэмія 1972) і інш. Яе вершы адметныя мяккім гумарам, яснасцю мовы. Аўтар сцэнарыяў кінафільмаў «Падкідыш» (1939), «Алёша Пціцын выпрацоўвае характар» (1958), празаічных твораў «Знайсці чалавека» (1969, пра пошукі сем’яў дзяцей, што згубіліся ў Вялікую Айчынную вайну), «Запіскі дзіцячага паэта» (1976).

На беларускую мову вершы Барто перакладалі Э. Агняцвет, В. Вітка, А. Вольскі, К. Шавель і інш.

Зноскі