Перайсці да зместу

Авіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Авіт
лац.: Marcus Maecilius Flavius Eparchius Avitus
Імператар Абвіты на манеце
Імператар Абвіты на манеце
імператар Заходняй Рымскай імперыі
455456
Папярэднік Петроній Максім
Пераемнік Маярыян

Нараджэнне 395[1] ці 400
Клермон
Смерць 457(0457)
Месца пахавання
Бацька Agricola[d]
Дзеці Papianilla[d], Ecdicius[d] і Agricola[d]
Веравызнанне Хрысціянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Авіт (Марк Мецылій Флавій Эпархій Авіт; лац.: Marcus Maecilius Flavius Eparchius Avitus) — рымскі імператар (Заходняя Рымская імперыя) ў 455456 гадах.

Авіт паходзіў з багатай гальскай сям'і. Больш трыццаці гадоў ён правёў на рымскай дзяржаўнай службе. Быў паплечнікам Аэцыя (выконваў адказныя дыпламатычныя даручэнні). Авіт быў узведзены ў званне прэфекта прэторыя Галіі. Імператар Петроній Максім прызначыў Авіта галоўным начальнікам кавалерыі і пяхоты ў Галіі. У кароткі тэрмін Авіт змог істотна зменшыць набегі варварскіх плямён на Галію.

Авіт, аднак, марыў пра імператарскі пасад і з гэтай мэтай у маі 455 года адправіўся ў Тулузу. Тут ён атрымаў весткі пра смерць Максіма і пра спусташэнне Рыма вандаламі, пасля чаго заручыўся падтрымкай караля вестготаў Тэадорыха II і 10 ліпеня таго ж года ў Арылаце на сходзе прадстаўнікоў сямі гальскіх правінцый быў абвешчаны імператарам.

Аднак ні рымскі сенат, ні самі рымляне не прызналі Авіта. Частка сенатараў уступіла ў таемныя перамовы з палкаводцам-варварам Рыцымерам, на якога Авіт усклаў абарону Італіі. У 456 годзе Рицимер падняў паўстанне. Пасля кароткага супраціву Авіт склаў з сябе ўладу 6 кастрычніка 456 года. Рыцымер хацеў выслаць яго з краіны, але рымскі сенат запатрабаваў смерці Абвіта[2]. Авіт спрабаваў бегчы ў дружалюбную Галію, але па дарозе захварэў і ў пачатку 457 года сканаў ад маравой язвы[3].

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Eparchus Avitus // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Гиббон (гл. 36).
  3. Евагрий Схоластик (II, 7).
  • Гиббон, Э. «Закат и падение Римской империи» М. 1997
  • Евагрий Схоластик. «Церковная история» СПб. 1853