Перайсці да зместу

Аарон Чэхановер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аарон Чэхановер
польск.: Aaron Ciechanower
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1947(1947-10-01)[1][2] (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці біяхімік, хімік, урач, педагог, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера біялогія і хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі і прафесар
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Прэмія Ізраіля

прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (2000)

Нобелеўская прэмія па хіміі

Сярэбраны памятны медаль Сената[d] (2012)

медаль сэра Ханса Крэбса[d] (2006)

ганаровы доктар Тэль-Авіўскага ўніверсітэта[d] (2001)

ганаровы доктар Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме[d] (2007)

ганаровы доктар Універсітэта імя Бар-Ілана[d] (2007)

ганаровы доктар Універсітэта імя Бен-Гурыёна[d] (2004)

ганаровы доктар Варшаўскага ўніверсітэта[d] (2011)

ганаровы доктар Хайфскага ўніверсітэта[d] (2010)

Прэмія стагоддзя[d] (2009)

ганаровы доктар Афінскага ўніверсітэта[d]

honorary doctor of the Huazhong University of Science and Technology[d] (2010)

прэмія EMET[d] (2002)

Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аарон Чэхановер (іўр.: אהרן צ'חנובר[5]; нар. 1 кастрычніка 1947(1947-10-01)[1][2], Хайфа[3]) — ізраільскі біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2004). Член НАН Ізраіля (2004), Амерыканскага філасофскага таварыства (2005) і Леапальдзіны (2016), замежны член НАН ЗША (2007), РАНА (2011) і Кітайскай АН. Прафесар Тэхніона. Лаўрэат Ласкераўскай прэміі (2000) і іншых узнагарод.

Біяграфія і навуковая праца

[правіць | правіць зыходнік]

Бацькі Чэхановера, адвакат Іцхак Чэхановер і настаўніца англійскай мовы Блюма Любашэўская, пераехалі ў Палесціну з Польшчы (Цяханаў) у сярэдзіне 1920-х гадоў[6].

Навучаўся ў бальніцы Хадаса і медыцынскай школе Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме, дзе атрымаў ступені магістра біяхіміі (1971) і доктара медыцыны (1974)[5]. У 1981 годзе ў Тэхніоне — Ізраільскім тэхналагічным інстытуце ў Хайфе атрымаў ступень доктара філасофіі па біяхіміі[5]. У 1981—1984 гадах вучыўся у дактарантуры ў ЗША, фела імя Фулбрайта ў МТІ. З 1984 выкладае ў Тэхніоне: першапачаткова старэйшы лектар, з 1987 года асацыяваны прафесар, з 1992 года прафесар і з 2002 года заслужаны даследчы прафесар[5].

З 1976 года займаўся пад кіраўніцтвам Аўрама Гершко праблемай нелізасамальнага ўнутрыклеткавага пратэоліза, выкарыстоўваючы як мадэль ретыкулацыты, клеткі-папярэднікі эрытрацытаў, у якіх адсутнічаюць лізасомы. Даследаванні прывялі да адкрыцця ролі убіквітына у клеткавай сістэме дэградацыі бялкоў у пратэасомах. У 2004 годзе Чэхановер атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі за гэта адкрыццё-разам з Аўрамам Гершко і Ірвінам Роўзам.

Член Еўрапейскай акадэміі навук і мастацтваў (2004), Папскай АН (2007), Сусветнай акадэміі медыцыны Альберта Швейцэра (2007), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2008), Еўрапейскай акадэміі (2009), Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі і EMBO, член савета апошняй з 1996 года. Ганаровы фела Каралеўскага хімічнага таварыства Вялікабрытаніі (2005). Ганаровы доктар Тэль-Авіўскага універсітэта (2001), Універсітэта імя Бэн-Гурыёна (2004), Гарадскога ўніверсітэта Осакі ў Японіі (2005), Афінскага ўніверсітэта (2005) і інш.

У 2016 годзе падпісаў ліст з заклікам да Greenpeace, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўрадам усяго свету спыніць барацьбу з генетычна мадыфікаванымі арганізмамі (ГМА)[7][8][9].

Брат — адвакат і грамадскі дзеяч Ёсэф Чэхановер (нар. 1933).

  • 1999 — Прэмія Аўстрыі Ільзе і Гельмута Вахтэра, Інсбруцкі Універсітэт (сумесна з А. Гершко)
  • 1999 — Прэмія яўрэйскага нацыянальнага фонду Alkales за выдатныя навуковыя дасягненні
  • 2000 — Узнагарода Ізраільскай латарэі Майкла Ландау за значны прарыў у галіне медыцынскіх навук (сумесна з А. Гершко)
  • 2000 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
  • 2002 — Премия EMET[en]
  • 2003 — Прэмія Ізраіля па біялогіі
  • 2004 — Нобелеўская прэмія па хіміі
  • 2006 — Медаль Ханса Крэбса
  • 2009 — Прэмія стагоддзя Каралеўскага хімічнага таварыства Вялікабрытаніі

Асноўныя публікацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ciechanover, A., Hod, Y. and Hershko, A. (1978). A Heat-stable Polypeptide Component of an ATP-dependent Proteolytic System from Reticulocytes. Biochem. Biophys. Res. Commun. 81, 1100—1105.
  • Ciechanover, A., Heller, H., Elias, S., Haas, A.L. and Hershko, A. (1980). ATP-dependent Conjugation of Reticulocyte Proteins with the Polypeptide Required for Protein Degradation. Proc. Natl. Acad. Sci. USA 77, 1365—1368.
  • Hershko, A. and Ciechanover, A. (1982). Mechanisms of intracellular protein breakdown. Annu. Rev. Biochem. 51, 335—364.

Зноскі