Перайсці да зместу

Іпр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Іпр (Іпер)
нідэрл.: Ieper
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Суконныя шэрагі ўначы
Суконныя шэрагі ўначы
Краіна
Рэгіён
Правінцыя
Каардынаты
Мэр
Люк Дэханэ
Плошча
130,61 км²
Водныя аб’екты
Насельніцтва
34 812 чалавек (2008)
Шчыльнасць
267 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
057
Паштовыя індэксы
8900, 8902, 8904, 8906, 8908
Афіцыйны сайт
ieper.be
(гал.)(фр.)(англ.)(ням.)
Іпр (Іпер) на карце Бельгіі
Іпр (Бельгія)
Іпр

Іпр (нідэрл.: Ieper [ˈipər], фр.: Ypres, з.-флам.: Yper), Іперн (ням.: Ypern) — горад, размешчаны на паўночным захадзе Бельгіі, у правінцыі Заходняя Фландрыя, каля мяжы з Францыяй, у складзе еўраакругі Вялікі Ліль. Насельніцтва — 34 897 жыхароў (2006).

Упершыню згаданы ў VIII стагоддзі, Іпр быў адным з самых багатых гарадоў сярэдневяковай Еўропы, з насельніцтвам у 80 тысяч жыхароў. У XII—XIV стагоддзях ён аспрэчваў у Бругэ і Гента званне галоўнага цэнтра цэхавага сукнаробства ў Фландрыі. Зацяжная аблога англічанамі падчас Стагадовай вайны (1383) падарвала яго дабрабыт. У канцы XVI стагоддзя, калі мясцовым біскупам быў знакаміты Янсен (заснавальнік янсенізму), у Іпры жыло ўжо не больш за пяць тысяч чалавек. Далейшыя страты эканоміка панесла падчас войн Людовіка XIV, калі ўмацаваны Вабанам горад не раз падвяргаўся аблогам.

Першая сусветная вайна

[правіць | правіць зыходнік]

Іпр забяспечыў сабе месца ў сусветнай гісторыі як ключавы пункт Заходняга фронту Першай сусветнай вайны. Іпрскі выступ у брытанскіх лініях абароны стаў арэнай трох буйных бітваў, падчас якіх немцы ў 1915 годзе ўпершыню ў гісторыі ўжылі хімічную зброю — хлор — і ў 1917 годзе, таксама ўпершыню ў якасці зброі, — гарчычны газ, цяпер вядомы як іпрыт.

З 250 000 салдат Антанты, якія загінулі каля Іпра, кожны пяты застаўся непахаваным. У памяць пра гэта каля ўезду ў Іпр у 1927 годзе была адкрыта ўзведзеная на брытанскія сродкі трыўмфальная арка — так званыя Мененскія вароты. На мануменце выбіты імёны 54 тысяч загінулых у гэтых месцах падчас Першай сусветнай вайны. Увогуле вакол горада налічваецца не менш за сто сорак вайсковых могілак і мемарыялаў.

  • 1986 год — 35 тыс. чал.[1]

Стары горад быў амаль цалкам знішчаны падчас Першай сусветнай вайны, аднак яго найбольш значныя збудаванні былі пазней адноўлены. Першае месца сярод іх займае выбітны помнік гатычнай грамадзянскай архітэктуры — палата суконшчыкаў і бефруа (1304). У гарадскім саборы Св. Марціна (XIII—XV стст.) Янсен. У новы і найноўшы час гэта быў першы выпадак поўнага знішчэння (і наступнага аднаўлення) еўрапейскага горада па прычыне ваенных дзеянняў.

Раз у тры гады ў Іпры праводзіцца касцюміраваны Фестываль Кошак, у памяць пра жудасную традыцыю, якая існавала аж да пачатку XIX стагоддзя: скідваць жывых кошак з гарадской вежы. Апагеем свята становіцца скіданне з вежы цацачных катоў.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ипр // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 191. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  1. ГЭС 1989.